BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенскі “Нёман” праз 31 год зноў выйграў Кубак Беларусі

Гарадзенскі “Нёман” праз 31 год другі раз у сваёй гісторыі выйграў футбольны Кубак Беларусі. фінальным матчы каманда Ігара Кавалевіча адолела “Іслач” з Менскага раёну – 2:0. Лёс трафея вырашаўся ў Жодзіне.

У першым тайме на 26-й хвіліне лік адкрыў нападнік Ягор Зубовіч. У другой палове ён жа ўдала асіставаў Паўлу Савіцкаму, які падвоіў перавагу гарадзенцаў. Так сустрэча і завяршылася.

Напомнім, што першы раз Кубак Беларусі “Нёман” выйграў у далёкім 1993 годзе, калі перамог рэчыцкі “Ведрыч” – 2:1. Пасля гэтага гарадзенцы яшчэ двойчы саступалі ў фіналах. І вось доўгачаканая вікторыя “Нёмана”!

Беларускае Радыё Рацыя