У Берасці працягваецца турнір Winter Cup, і гарадзенскі “Нёман” упэўнена стартаваў з перамогі 7:0 над “Нівай” з Доўбізна. Ужо за першыя 20 хвілін “жоўта-зялёныя” забілі чатыры галы – дубль аформіў Юрый Клачкоў, а Сяргей Пушнякоў і Аляксей Шалашнікаў дадалі па мячы.

Да перапынку Леанард Гвет давёў лік да 5:0, а ў другой палове матчу Максім Краўцоў і Абена Фелікс давяршылі разгром. Гэта другая параза “Нівы” – днём раней яна саступіла “Слуцку” 0:2. Гульні групавога этапу завершацца 13 лютага, а фінальныя стыкавыя матчы адбудуцца 15 лютага.
Антон Пуціла і Станіслаў Драгун вярнуліся ў “Дынама-Мінск”
Дынамаўскія легенды зноў у клубе! Антон Пуціла атрымаў пасаду трэнера юнакоў 2011 года нараджэння, а вось ролю Станіслава Драгуна пакуль не раскрываюць. Пуціла – сапраўдны сімвал “Дынама”, згуляў 171 матч, забіў 25 галоў і зрабіў 27 галявых перадач, двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Зараз ён вучыцца на трэнерскую ліцэнзію ў Маскве. Клуб працягвае ўзмацняць сваю структуру, запрашаючы знакамітых выхаванцаў.
Левандоўскі працягне кар’еру ў “Барселоне”
Роберт Левандоўскі застанецца ў “Барсе” яшчэ найменьш на адзін сезон. Паводле кантракту, аўтаматычнае падаўжэнне было магчыма, калі нападнік згуляе палову матчаў у сезоне. Але клуб вырашыў не чакаць – 36-гадовы паляк уражвае сваімі вынікамі: 31 гол у 33 матчах! Іспанскія СМІ паведамляюць, што каталонцы плануюць актыўна будаваць атакуючую лінію вакол Левандоўскага.
Менскае “Дынама” правядзе два матчы за два дні
Сур’ёзнае выпрабаванне чакае хакеістаў “Дынама-Мінск” – у іх два хатнія матчы запар. Сёння “зубры” згуляюць супраць лідара Заходняй канферэнцыі “Лакаматыва”. У першым коле менчукі саступілі яраслаўцам 0:2. “Лакаматыў” ужо гарантаваў сабе плэй-оф, а “Дынама” трымаецца на 7-й пазіцыі і хоча замацаваць месца ў топ-8.
Беларускі стралок Чарнуха – чэмпіён Еўропы U16!
Юны беларускі спартовец Мікалай Чарнуха выйграў золата на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе ў катэгорыі да 16 гадоў. Ён перамог двух венгерскіх супернікаў у стральбе з пнеўматычнага пісталета. Яшчэ адзін наш стралок, Мікалай Якута, заваяваў срэбра сярод юнакоў U18, саступіўшы толькі балгарыну Даміяну Іліеву. Напярэдадні Беларусь ужо брала два медалі – золата заваяваў Алег Голік, а бронзу – Юрый Краўцоў.
Беларускае Радыё Рацыя