BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гатоўка выйграла тэнісны турнір у Францыі

Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка выйграла турнір катэгорыі ITF-W35 у французскім Сен-Перы з прызавым фондам 25 тысяч даляраў.

Фота: sport24.by

У фінальным паядынку беларуска адолела на двух тай-брэйках турчанку Айлу Аксу – 7:6 (7:4), 7:6 (10:8). Для 24-гадовай Юліі Гатоўкі гэта першы тытул у гэтым сезоне, а ўсяго ў яе актыве 12 перамог на турнірах пад эгідай ITF.

Сабаленка амаль дагнала Свёнтэк у рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка амаль дагнала польку Ігу Свёнтэк у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Пасля перамогі на турніры ва Ухані ў актыве Сабаленкі стала 9716 ачкоў, а ў лідыруючай Свёнтэк усяго на 69 балаў больш. Беларуска Вікторыя Азаранка займае 21-е месца, Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 131-й пазіцыі.

БНТУ-БЕЛАЗ перамог “Гараднічанку”

Сталічны БНТУ-БелАЗ перамог гарадзенскую «Гараднічанку» 25:22, БНТУ-БелАЗ-РГУАР адолеў «Віцебчанку» 38:35,  «Гомель» быў мацней за «Бярэсце» 36:26, а «Зорка» за «Бярэзіну» 36:28 у матчах жаночай гандбольнай Betera-Суперлігі Беларусі ў першым дывізіёне. Лідыруюць БНТУ-БелАЗ і “Гомель”, якія набралі 12 ачкоў у 6 гульнях, у “Гараднічанкі” – 8 балаў.

Аўстрыйцы разграмілі нарвежцаў з Холандам у складзе

Зборная Аўстрыі на хатняй арэне  разграміла каманду Нарвегіі ў матчы групавога турніру Лігі нацый — 5:1. У гаспадароў дублем адзначыўся Марка Арнаўтовіч, у гасцей пайшоў з поля без гола адзін з найлепшых форвардаў свету Эрлінг Холанд. Нарвежцы захавалі першае месца ў групе, у якой зараз у трох каманд па сем балаў.

Віталь Гуркоў перамог у чэмпіянаце свету і абвясціў пра завяршэнне кар’еры

Славуты беларускі спартовец 39-гадовы Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаў чэмпіёнам. Пра здабыццё тытулаў чэмпіёна свету па тайскім боксе і чэмпіёна свету ў К-1 у нямецкім Франкфурце спартовец паведаміў у сваім Instagram-акаўнце. «У складзе нацыянальнай зборнай Украіны, пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Украіны Вадзіма Арцемьева, завяршаю сваю спартовую кар’еру цудоўным выступам на чэмпіянаце свету. Іду з рынгу чэмпіёнам свету па тайскім боксе і чэмпіёнам свету па К-1. Дзякуй камандзе,  спарынг-партнёрам і настаўнікам за дапамогу ў рыхтаванні! Усіх абняў! Слава Украіне!» – напісаў Віталь Гуркоў. Гуркоў – 12-разовы чэмпіён свету, спартовец нацыянальнай беларускай зборнай з 2001 да 2020 года, заслужаны майстар спорту па тайскім боксе.

Вінс Картэр афіцыйна ўвайшоў у Залу славы баскетбола

У амерыканскім Спрынгфілдзе прайшла афіцыйная цырымонія ўключэння новых чальцоў у Залу славы баскетбола. Сёлета туды ўвайшлі Вінс Картэр, Чонсі Білапс, Майкл Купер, Сэйман Агастус, Джэры Уэст, Херб Сайман, Даг Колінз, Бо Раян, Уолтар Дэвіс, Чарльз Сміт, Дзік Барнет, Харлі Рэдзін і Мішэль Тымс.

Беларускае Радыё Рацыя