Спартовы трэнер Генадзь Юркевіч у 2020 годзе падпісаў адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў, якія асудзілі гвалт і беззаконне ў краіне. За гэта ён зведаў пераслед і быў вымушаны выехаць з Беларусі. Зараз ён жыве і займаецца трэнерскай працаю ў Беластоку. І завітаў у госці нашага радыё.

РР: Калі ласка, раскажыце дзе вы працавалі, з кім працавалі, можа з вядомых футбалістаў альбо атлетаў.
— Працаваць я пачаў па лёгкай атлетыцы. Пачыналася з дзіцячай спартовай школе „Юнацтва“. Потым, як вынікі пашлі ўверх, я пачаў працаваць ужо ў РЦАП па Менску, а потым РЦАП па лёгкай атлетыцы алімпійскага падрыхтавання. Працаваў даволі доўга, недзе 20 гадоў. Потым вучні разышліся, не было набору. Была знаёмая, што прапанавала мне працаваць у футбольным клубе „Мінск“ трэнерам па фітнэс-падрыхтоўкі. У гэты час я таксама працаваў на палову стаўкі ў вялікім тэнісе з нацыянальнай камандай. У свой час я пачынаў працаваць з Ілём Івашкам. Цікавы момант у жыцці быў. Мы працавалі на стадыёне Дынама на камсамольскім возеры. І Івашка пры мне рос, такім мужчынам, тэнісістам. Урэшце Івашка быў, здаецца, 47-мы — гэта даволі неблагі вынік.
У ФК „Мінск“ працаваў з 2002 годам, быў і 2001 год, і 2007 год, і 2008 год. Ну і потым я прывёў свайго хлопца, сына. Таксама пачалі займацца. І мы ўжо разам з Артурам Сокалам працавалі — даволі паспяхова. Вось такая кар’ера.
Самая вялікая праца ў лёгкай атлетыцы, калі былі вучні. Я помню, я пачынаў працаваць, у мяне было пад 100 дзяцей у манежы. Ну і я вам скажу, 2-3 чалавекі застаецца, невялікі працэнт, які даходзіць да вялікага спорту. У мяне была Вераніка Шуткова, фіналістка свету і Еўропы, прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў; Макарэвіч Святлана — такая зорная дзяўчына.
У мяне была жорсткая дысцыпліна: у першую чаргу дысцыпліна, рэжым, тады будуць вынікі. Калі гэтага няма — нічога не будзе. Гэтыя дзве вучаніцы, што паказалі добрыя вынікі. Спартовая кар’ера — вельмі цікавая, эмацыйная. Яна патрабуе многа цярпення. У мяне такі тэмперамент, і халерык сам па сабе.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






