BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскае “Дынама” без праблем выйшла ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі

Зборная Германіі перамагла зборную Венгрыі 2:0 у 2-м туры групавога турніру.

У сярэдзіне першай паловы сустрэчы вызначыўся Джамаль Мусіяла, а пасля перапынку вынік падвоіў капітан нямецкай каманды Ілкай Гюндаган. Шатляндцы і швайцарцы згулялі ўнічыю 1:1. На 13-й хвіліне абаронца швайцарцаў Фабіян Шэр зрэзаў мяч у сваю браму – гэта 5-ы аўтагол на турніры. Неўзабаве грубую памылку дапусцілі ўжо шатляндскія абаронцы і Джэрдан Шакіры эфектным ударам параўняў лік.  Немцы набралі 6 ачкоў і лідыруюць у групе А. Швайцарыя на другім месцы. Зборныя Шатляндыі і Венгрыі таксама захоўваюць шанцы на выхад у плэй-оф.

У квартэце B футбалісты Харватыі і Албаніі ў Гамбургу не выявілі пераможцу – нічыя 2:2. Прапусціўшы мяч на 11-й хвіліне гульні, харваты затым выйшлі наперад, але на 5-й кампенсаванай хвіліне другога тайма албанцы здолелі сысці ад паразы. У гэтай жа групе сёння фаварыты зборныя Італіі і Іспаніі згуляюць паміж сабой у Гёльзенкірхене.

Менскае “Дынама” без праблем выйшла ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі

Чарговыя ўдзельнікі 1/8 фіналу вызначыліся ў розыгрышы Кубка Беларусі. Чэмпіёны краіны футбалісты менскага “Дынама” разграмілі на выездзе “Міёры” з вынікам 8:0. Хет-трык аформіў Дзмітрый Падстрэлаў. Цяперашні ўладальнік Кубка гарадзенскі “Нёман” дзякуючы галам Лаўрыка і Дайнэкі перамог у гасцях сталічны клуб “Юні Ікс Лабс” з лікам 2:0.

Тры менскія каманды і віцяблянкі выйшлі ў 1/2 Кубка Беларусі сярод жанчын

У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сярод жаночых каманд сталі вядомы ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі. Дзеючыя ўладальніцы Кубка краіны футбалісткі сталічнага “Дынама-БДУФК” разграмілі ў гасцях футбалістак “Смаргоні” з вынікам 21:0. Фіналіст папярэдняга кубкавага розыгрышу ФК “Мінск” упэўнена перайграў у Бабруйску мясцовую “Бабруйчанку” – 6:0, а сталічная “Зорка-БДУ” таксама з сухім лікам перамагла ў сябе дома брэсцкае “Дынама” – 6:0. Кампанію тром мінскім камандам складуць футбалісткі “Віцебска”, якія абыгралі на выездзе магілёўскі “Днепр” з лікам 4:1.

Матч Сабаленкі перанесены на 20 чэрвеня праз непагадзь у Берліне. Арына Сабаленка не згуляла напярэдадні супраць расейкі Дарʼі Касаткінай на турніры WTA-500 у Берліне. З-за дажджу матчы перанеслі на сёння. Нагадаю, што раней Вікторыя Азаранка паспяхова прайшла ў стадыю чвэрцьфіналу турніру ВТА-500 у Берліне.

Беларускае Радыё Рацыя