
Падвядзем прамежкавыя вынікі футбольных еўратурніраў.
Пасля 6 тураў агульнага этапа Лігі Еўропы месца ў плэй-оф турніру сабе ўжо забяспечылі 6 каманд, якія ідуць наверсе турнірнай табліцы – французскі «Ліён», нарвежскі «Мідцьюланд», ангельская «Астан Віла», гішпанскі «Бетыс», нямецкі «Фрайбург» ды венгерскі «Ферэнцвараш».
Нагадаем, што першыя 8 клубаў выйдуць наўпрост ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы, а месцы з 9-га па 24-е згуляюць у стадыі 1/16.
«Страсбур» стаў адзінай камандай па выніках 5-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый, якая выйшла ў 1/8 фіналу турніру.
Пасля 5 згуляных матчаў французская каманда мае ў сваім актыве 13 набраных ачкоў і апярэджвае 9-ы ў табліцы агульнага этапу Лігі канферэнцый ангельскі «Крыстал Пэлас» на 4 заліковыя балы, што гарантуе «Страсбуру» захаванне месца ў топ-8 турнірнай табліцы ЛК па выніках 6 тураў.
Яшчэ 7 каманд маюць перавагу больш за 3 ачкі над 25-м фінскім КуПС, таму ўжо пасля 5 згуляных матчаў яны забяспечылі сабе ўдзел у этапе плэй-оф (1/16 фіналу) турніру. У гэты спіс увайшлі:
украінскі «Шахтар» з Данецку;
польскі «Ракуў»;
грэцкі АЕК;
турэцкі «Самсунспор»;
чэшская «Спарта» з Прагі;
гішпанскі «Раё Вальякана»;
нямецкі «Майнц».
Матчы 6-га тура агульнага этапа Лігі канферэнцый будуць згуляныя 18 снежня.
У швайцарскім Ньёне адбылося лёсаванне 1/16 фіналу юнацкай ЛЧ.
Супернікам «Дынама» Менск стаў французскі «ПСЖ».
Сустрэча пройдзе ў Мінску 3/4 лютага 2026 года. Супрацьстаянне будзе складацца з аднаго матча.
Адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай Хакейнай Лігі каманд беларускіх гульцоў.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Караліне» па булітах з лікам 2:3. Беларус правёў на лёдзе 22:05 хв (1:35 хв у меншасці), не набраў выніковых балаў, нанёс 4 кідкі (2 з іх міма варот), зрабіў 1 блокшот, здзейсніў 2 перахопы і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «0».
«Далас» Уладзіслава Калячонка таксама саступіў «Мінесоце» з лікам 2:5. Беларус правёў на лёдзе 11:05 хв, зрабіў 2 кідкі (1 з іх міма варот), заблакаваў 1 кідок суперніка і здзейсніў 1 перахоп, пры паказчыку карыснасці «0».
«Каларада» Іллі Салаўёва абыграў «Фларыду» з лікам 6:2. Беларус не патрапіў у заяўку ўжо 18-ю гульню запар.
Беларускі брамнік «Ванкувер Кэнакс» Мікіта Талапіла адпраўлены ў «Абатсфард», які выступае ў АХЛ.
Рашэнне прынятае пасля вяртання ў строй Тэтчэра Дзямко, які некалькі тыдняў заставаўся па-за гульнёй з-за траўмы.
У гэтым сезоне ў НХЛ Талапіла правёў чатыры матчы, здабыў дзве перамогі, мае каэфіцыент надзейнасці 2,74 і 91,1% адбітых кідкоў.
Беларуская тэнісістка (375 ракетка рэйтынгу WTA) Дар’я Хамуцянская прабілася ў паўфінал адзіночнага разраду турніру ITF-35 у егіпецкім Шарм-эль-Шэйху.
У чвэрцьфінале беларуска абыграла 622 ракетку латвійскую тэнісістку Камілу Бартоне – 6:0, 6:7 (6:8), 6:3.
Сёння ў паўфінале Хамуцянская згуляе з 847 ракеткай брытанкай Кэці Дан.
У аўстрыйскім Хохфільцэне адбыўся мужчынскі спрынт на другім этапе Кубка свету па біятлоне.
Перамогу святкаваў італьянец Тамаза Джакомель. Другім з +4 секунды фінішаваў француз Эрык Перо, трэцім з 6 секундамі стаў немец Філіп Хорн.
Ідзе да завяршэння 27-ы чэмпіянат свету па гандболе сярод жаночых зборных, што праходзіць у Нямеччыне ды Нідэрландах.
Першай фіналісткай стала каманда адной з гаспадынь турніра – Германіі. Яна адолела дзеючых трохразовых чэмпіёнак Свету – каманду Францыі з лікам 29:23.
Другой фіналісткай стала срэбная прызёрка мінулага мундыяля – каманда Нарвегіі, якая перамагла ў двубоі зборную другіх гаспадынь гэтага чэмпіяната – каманду Нідэрландаў – 35:25.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






