BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гнедчык выйграла срэбра на Кубку света па сучасным пяцібор’і

Беларуска Марыя Гнедчык выйграла срэбра ў фінале Кубка свету па сучасным пяцібор’і, які праходзіў ў Анкары.

Фота: sportpanorama.by

Першае месца ў прадстаўніцы Літвы Жынтары Венчкаўскайтэ, трэцяе – у прадстаўніцы Турцыі Ілке Азьюксель.

Сабаленка паўтарыла дасягненне Азаранкі на «Вялікіх шлемах»

Беларуска Арына Сабаленка абыграла расейку Эрыку Андрэеву ў першым крузе «Ралан Гарос» 6:2, 6:1.  Спартоўка другі год запар выйграла першыя восем матчаў на «Вялікіх шлемах» на старце сезона.

Апошні раз гэта ўдавалася беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранцы ў 2012-2013 гадах.

Шчэнсным цікавяцца 2 клубы – гулец хоча застацца ў «Ювентусе» на наступны сезон

Польскі галкіпер «Ювентуса» Войцэх Шчэнсны хоча застацца на наступны сезон у складзе турынскага клуба, паведамляе інсайдэр Нікола Скіра. Паводле яго інфармацыі, гульцом цікавяцца 2 неназваныя клубы. Але сам 34-гадовы польскі футбаліст зацікаўлены ў тым, каб у наступным сезоне  працягнуць выступы ў складзе «старой сеньёры».

Тэрмін пагаднення Шчэнснага з «Ювентусам» заканчваецца летам 2025 года. Раней паведамлялася, што галкіпер адмовіўся падпісваць новы кантракт з клубам да 2026 года. Таксама з’явілася інфармацыя, што гэтым летам турынцы могуць падпісаць за 20 мільёнаў еўра галкіпера «Монцы» Мікеле Ды Грэгарыа. У мінулым сезоне Войцэх Шчэнсны прыняў удзел у 35 матчах за «Ювентус», 15 з якіх згуляў на нуль.

Флік прызначаны новым галоўным трэнерам “Барселоны”

Ханс-Дзітэр Флік прызначаны новым галоўным трэнерам “Барселоны”, паведамляе прэс-служба іспанскага футбольнага клуба. Пагадненне паміж 59-гадовым немцам і «сіне-гранатавымі» разлічана да 30 чэрвеня 2026 года. 24 траўня “Барселона” аб’явіла, што іспанец Хаві пакіне пасаду галоўнага трэнера пасля заканчэння сезона.

Флік з 2021 па 2023 год узначальваў зборную Германіі. Каманда не змагла выйсці з групы на чэмпіянаце свету 2022 года, пасля чаго святкавала толькі адну перамогу ў шасці таварыскіх матчах, што прывяло да яго адстаўкі. Пад кіраўніцтвам Фліка “Баварыя” з 2019-га па 2021-й выйграла два чэмпіянаты, Кубак і Суперкубак Германіі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і клубны чэмпіянат свету.

Футбалісты “Фіярэнціны” другі раз запар згуляюць у фінале Лігі канферэнцый

У Афінах сёння вызначыцца пераможца трэцяга па рангу клубнага футбольнага турніру Еўропы – Лігі канферэнцый. У вырашальным паядынку італьянская “Фіярэнціна” з Фларэнцыі сустрэнецца з грэчаскім “Алімпіякасам” з Пірэя. Гэты матч будзе судзіць партугальская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Артур Дыяш. Для “Фіярэнціны” гэта будзе другі запар фінал Лігі канферэнцый, год таму яна саступіла трафей англійскаму “Вест Хэму” 1:2. Усяго фларэнційская каманда пяць разоў дабіралася да фіналаў еўракубкаў, у 1961 годзе яна стала ўладальнікам Кубка УЕФА. Футбалісты “Алімпіякаса” ўпершыню прабіліся ў фінал кантынентальных турніраў. У складзе грэчаскага клуба выступае найлепшы бамбардзір цяперашняй Лігі канферэнцый мараканскі нападнік Аюб эль-Каабі, які забіў 10 мячоў. Акрамя галоўнага прыза ЛК, пераможца сённяшняй гульні атрымае пуцёўку ў новы сезон Лігі чэмпіёнаў.

“Мінесота” “размачыла” бітву з “Даласам”. На трыпл-дабл Дончыча амаль трыпл-даблам адказаў Эдвардс

У чацвёртым матчы фінальнай серыі Заходняй канферэнцыі НБА “Далас” на хатняй арэне пацярпеў першую паразу ў серыі з “Мінесотай”. У гасцей Энтані Эдвардс набраў 29 ачкоў, 10 падбораў і 9 перадач. Далас вядзе ў серыі 3-1.

Беларускае Радыё Рацыя