BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гол Шкурына дапамог «Сталі» выйграць у таварыскім матчы

«Сталь» Жэшуў з другога польскага дывізіёна разгромна прайграла „Сталі” Мелец з першага дывізіёна з лікам – 0:5. 24-гадовы беларускі форвард Ілля Шкурын ужо на 5-й хвіліне адкрыў лік у матчы. Футбаліст адыграў увесь матч. У мінулым сезоне Ілля Шкурын правёў за «Сталь» 35 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 18 мячоў і аддаў пяць галявых перадач. Каманда па выніках сезона заняла 11-е месца.

Беларускі згуляюць з футбалісткамі Грузіі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы

Футбалісткі нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць перадапошні паядынак адборавага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы 2025 года. Сёння ў Тбілісі на полі стадыёна імя Міхаіла Месхі беларускі сустрэнуцца з камандай Грузіі. Гэты матч будзе судзіць малдаўская каманда арбітраў, якую ўзначаліць Аксана Крук. Калі каманда Юрыя Малеева не прайграе, то забяспечыць сабе першае месца ў групе С1, павышэнне ў лігу В і ўдзел у стыкавых матчах за выхад на Еўра-2025. У першым крузе беларускія футбалісткі абгулялі грузінак з лікам 3:0, з такім жа лікам узялі верх над кіпрыёткамі, а таксама атрымалі дзве тэхнічныя перамогі ў сустрэчах з літоўкамі.

Зборная Беларусі па пляжным футболе сустрэнецца з трохразовымі чэмпіёнамі свету расіянамі

Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе першы з двух таварыскіх матчаў з трохразовым чэмпіёнам свету камандай Расеі. Сённяшняя сустрэча на стадыёне Nova Arena у Санкт-Пецярбургу пачнецца ў 20.00. Раней беларускія і расейскія “пляжнікі” сустракаліся 21 раз: беларусы здабылі чатыры вікторыі, а ў астатніх 17 гульнях пацярпелі паразу. Да цяперашніх спарынгаў з адной з наймацнейшых зборных планеты пад кіраўніцтвам іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада рыхтаваліся 14 футбалістаў. У канцы чэрвеня беларусы двойчы абыгралі ў Баку нацыянальную зборную Азербайджана – 4:3 і 5:2. У гэтым сезоне беларуская каманда выступіць у Еўралізе і кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2025 года.

Аксенцюк пройдзе прагляд у «Адмірале»

23-гадовы нападнік Яўген Аксенцюк пройдзе прагляд у «Адмірале», перадае прэс-служба клуба з Уладзівастока. Аксенцюк мінулы сезон правёў у чэмпіянаце Казахстана, дзе ў 52 матчах за «Арлан» вызначыўся 51 (23+28) балам і заваяваў залатыя медалі. У 2021 годзе выхаванец берасцейскага хакея выйграў чэмпіянат Беларусі ў складзе менскага “Юнацтва”. У сезоне-2022/23 правёў 16 матчаў у КХЛ за хабараўскі “Амур” і набраў 2 (1+1) ачкі. Нагадаем, што Аксенцюк на драфце НХЛ-2020 быў абраны «Даласам» пад 162-м нумарам.

Тэрыёт расталася з «Мінскам»

Форвард з ЗША Рэйчэл Тэрыёт пакінула «Менск» у сувязі з заканчэннем кантракту. Пра гэта паведамляе сайт клуба. У складзе “Мінска” баскетбалістка згуляла ў 12 матчах чэмпіянату Беларусі з сярэдняй статыстыкай у 9.8 ачка, 2.3 падбора, 4.8 перадачы, 1.3 перахопа за 23 хвіліны на паркеце. Тэрыёт з камандай стала чэмпіёнам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя