BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Гусарыя Беласток» перамагла «Легіён» Варшава з лікам 8:6

Хакейная каманда «Гусарыя Беласток», якая выступае ў 3-й лізе чэмпіяната Польшчы па хакеі ў матчы чарговага тура перайграла на сваёй лядовай пляцоўцы каманду «Легіён» з Варшавы з лікам 8:6.

Гаворыць гуляючы прэзідэнт каманды «Гусарыя Белсток» – Войцэх Валасевіч:

– Гэта быў вельмі цяжкі матч. «Легіён» Варшава – гэта чэмпіён з папярэднага сезону. Да таго ж напачатку мы прапусцілі дзве шайбы. Але ўдалося адыграцца. Адчулі, што гэты матч можам выйграць. Ну і маем перамогу – 8:6.

За каманду гасцей з Варшавы «Легіён» грае вядомы беларускі стэндап-комік Максім Канавал, які таксама пракаментаваў вынікі гэтай сустрэчы на белстоцкім лёдзе:

Дрэнна згулялі, не паказалі сваю гульню. Але гэта хакей, бываюць і паразы. Таму будзем рыхтавацца да Варшавы. Трэба адзначыць, што сапернік добра гуляў. Баявы такі хакей атрымаўся. Але гэта спорт. Трэба спусціцца з нябёсаў і памятаць, што сапернікі заўсёды могуць бароцца і трэба з імі заўсёды гуляць у свой хакей.

У 3-й лізе чэмпіяната Польшчы па хакеі ў 8-мі камандах грае больш трох дзясяткаў беларусаў. А агулам у сістэме чатырох дывізіёнаў чэмпіяната Польшы па хакеі колькасць беларускіх хакеістаў сягае пад сотню.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя