
Сусветныя тэнісныя асацыяцыі абнавілі рэйтынг лепшых тэнісістаў.
У рэйтынгу ATP італьянец Янік Сінэр працягвае ўзначальваць сусветны рэйтынг.
Аўстраліец Алекс дэ Мінаур вярнуўся ў топ-10 пасля перамогі на турніры ATP 500 у Вашынгтоне.
Беларускія тэнісісты: Эрык Аруцюнян – 501-ы, Ягор Герасімаў – 591-ы.
Рэйтынг ATP па стане на 29 ліпеня:
1. Янік Сінэр (Італія) – 12 030 ачкоў
2. Карлас Алькарас (Гішпанія) – 8 600
3. Аляксандр Звераў (Германія) – 6 030
4. Тэйлар Фрыц (ЗША) – 5135
5. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) – 4 650
6. Новак Джокавіч (Сербія) – 4 130
7 (8). Бэн Шэлтан (ЗША) – 3 520
8 (13). Алекс дэ Мінаур (Аўстралія) – 3 335
9. Хольгер Рунэ (Данія) – 3 250
10 (7). Ларэнца Музеці (Італія) – 3 195…
501 (489). Эрык Аруцюнян (Беларусь) – 80
591 (570). Ягор Герасімаў (Беларусь) – 58
У жаночай тэніснай асацыяцыі WTA найлепшай па-ранейшаму з’яўляецца беларуска Арына Сабаленка.
Вікторыя Азаранка – 95-я, Аляксандра Сасновіч – 119-я.
Рэйтынг WTA па стане на 29 ліпеня:
1. Арына Сабаленка (Беларусь)– 12420
2. Коры Гаўф (ЗША) – 7669
3. Іга Свёнтак (Польшча) – 6813
4. Джэсіка Пегула (ЗША) – 6423
5. Міра Андрэева (Расея) – 4914
6. Чжэн Цыньвэнь (Кітай) – 4553
7. Аманда Анісімава (ЗША) – 4470
8. Мэдысан Кіз (ЗША) – 4374
9. Жасмін Пааліні (Італія) – 3576
10. Паўла Бадоса (Гішпанія) – 3454…
95(93). Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 784
119(125). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) – 628
У Міжнародным саюзе біятланістаў (IBU)паведамілі, што да поўнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне не бачаць магчымасці допуску да міжнародных спаборніцтваў расейскіх і беларускіх спартсменаў.
Зборныя Беларусі і Расеі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў з 2022 года. Раней у міжнароднай федэрацыі заяўлялі, што тэарэтычна могуць дапусціць расейцаў і беларусаў на зімовую Алімпіяду 2026 года, якая пройдзе ў італьянскіх Мілане і Карціна д’Ампеца па спецыяльных запрашэннях, але пакуль што афіцыйная пазіцыя не памянялася.
«Як ужо паведамлялася шмат разоў, рашэнне аб адхіленні расейскіх і беларускіх біятланістаў будзе працягвацца да таго часу, пакуль абедзве нацыянальныя федэрацыі не прадэманструюць поўную прыхільнасць падтрымцы і прасоўванні мэтаў і прынцыпаў IBU.
У арганізацыі не бачаць магчымасці для допуску спартсменаў дзвюх краін аж да поўнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Па сітуацыі на бягучы момант гэта тычыцца Кубка свету і Алімпійскіх гульняў», — адзначылі ў Міжнародным саюзе біятланістаў.
Раней паведамлялася, што Міжнародны алімпійскі камітэт пакуль што не прыняў канчатковага рашэння адносна ўдзелу атлетаў з Расеі і Беларусі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года, але нібыта схіляецца да аналагічнага падыходу, які быў прыменены для Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе — выступленні спартсменаў у нейтральным статусе і пасля строгай праверкі на сувязі з рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі. Зрэшты, і тады шмат залежала ад пазіцыі міжнародных федэрацый — лёгкаатлеты абедзвюх краін, напрыклад, дапушчаныя не былі ні пры якіх умовах.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






