Польская тэнісістка Іга Cвёнтэк, якая займае другое месца ў сусветным рэйтынгу WTA, пракаментавала сваю паразу ў чвэрцьфінале турніру ў Маямі. Яна саступіла філіпінцы Аляксандры Эале — 2:6, 5:7. Іга адзначыла, што некаторыя ўдары суперніцы сталі для яе нечаканасцю: «Яна гуляла расслаблена, рызыкавала і трапляла — такім чынам і знайшла свой рытм», — адзначыла польская тэнісістка.
«Меркурый-ГТК» спыніў пераможную серыю лідара
Берасцейскі клуб «Меркурый-ГТК» нечакана перамог аршанскі «Вітэн» у матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе — 3:2. Гаспадары вырашылі лёс сустрэчы на апошніх хвілінах, перапыніўшы шасціматчавую пераможную серыю лідара турніру. У іншых матчах дня: «Сталіца» абыграла «Ахову-Дынама» — 4:2, ВРЗ разграміў «Дынама-БНТУ» — 9:1, а «Барысаў-900» нарэшце перамог ЦКК 6:5, спыніўшы серыю паразаў. Перад фінальнай часткай сезона ў топе застаюцца «Вітэн», ВРЗ і «Сталіца».
У «Смаргоні» мінус адзін: Віталій Ліхцін пакінуў клуб
Паўабаронца Віталій Ліхцін развітаўся з «Смаргонню», дзе быў адным з лідараў і нават выводзіў каманду з капітанскай павязкай. 29-гадовы футбаліст паспеў згуляць у першым туры новага сезона супраць «Дынама-Мінск» 0:1, а цяпер можа далучыцца да дэбютанта Вышэйшай лігі — «Маладзечна-2018».
Леўшуноў стаў зоркай матча, нягледзячы на паразу «Чыкага»
Арцём Леўшуноў выдаў свой самы выніковы матч у гэтым сезоне НХЛ. У гульні супраць «Нью-Джэрсі» беларускі абаронца двойчы асіставаў партнёрам: спачатку Тайлеру Бертуцы, а ў канцоўцы сустрэчы – Фрэнку Назару. Хоць «Блэкхокс» саступілі 3:5, Леўшунова прызналі трэцяй зоркай гульні. Пасля васьмі матчаў у яго актыве ўжо чатыры балы. Наступнае выпрабаванне «Чыкага» – 29 сакавіка супраць «Вегаса».
Мужчыны вызначылі чацвёрку наймацнейшых у валейбольным чэмпіянаце Беларусі
Пасля напружанай барацьбы ў першым раўндзе плэй-оф сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі паўфінала мужчынскага валейбольнага чэмпіянату краіны. Без лішніх цяжкасцяў далей прайшлі салігорскі «Шахцёр» і менская «Сталіца», а вось «Барысаў-БДУФК» і гомельская «Энергія» забяспечылі сабе праход толькі пасля трэцяга матча. У паўфіналах «Шахцёр» сустрэнецца з барысаўчанамі, а «Сталіца» — з «Энергіяй». Даты гульняў будуць абвешчаныя пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






