Чатырохразовая чэмпіёнка турніраў “Вялікага шлема”, першая ракетка свету польская тэнісістка Іга Свёнтэк назвала сваіх галоўных суперніц у ВТА-туры, з якімі ёй цяжэй за ўсё гуляць.
«Думаю, гэта Алена Рыбакіна і Арына Сабаленка. Бо яны гуляюць стабільна і працягваюць паляпшаць сваю гульню, як і я. Іншыя гульцы, вядома, таксама гэта робяць, але паміж намі ёсць нейкае супрацьстаянне. З Онс Жабер таксама заўсёды няпроста. Даводзіцца па-сапраўднаму думаць на корце і крыху больш падладжвацца», – сказала Cвёнтэк на прэс-канферэнцыі. Напярэдадні Свёнтэк працягнула абарону тытула “Ралан Гарос”, абыграўшы чэшку Марыю Бузкаву ў трэцім раўндзе з лікам 6:4, 6:2. Сабаленка і Рыбакіна таксама працягваюць удзел у турніры
Беларускі абаронца Карповіч прыме ўдзел у лагеры развіцця «Нью-Джэрсі»
Беларускі абаронца Данііл Карповіч прыме ўдзел у летніку развіцця «Нью-Джэрсі», які пройдзе з 29 чэрвеня па 4 ліпеня, паведамляе тэлеграм-канал «Гарадзенцы». Цяпер абаронца праходзь аднаўленчыя зборы ў Менску пад кіраўніцтвам Аляксандры Шабанавай. Нагадаю, што ў мінулым сезоне Карповіч выступаў за «Нёман». У 49 гульнях «рэгуляркі» экстралігі ў яго актыве 11 (2+9) ачкоў, пры паказчыку карыснасці «+20». У плэй-оф у 6 гульнях ён набраў 1 (0+1) бал, пры паказчыку карыснасці «+3». Карповіча на драфце НХЛ-2023 «Нью-Джэрсі» абраў пад 186-м нумарам у 6 раундзе.
“Эдмантан”, дзякуючы дублю Нюджэнта-Хопкінса, абыграў “Далас” і выйшаў наперад у паўфінальнай серыі Кубка Стэнлі
Сёння ноччу прайшоў чарговы паўфінальны матч кубка Стэнлі.
“Эдмантан” у гасцях быў мацней за “Далас” 3:1 і зрабіў лік у серыі Кубка Стэнлі 2:1. Пераможную шайбу аформіў Раян Нюджэнт-Хопкінс.
Цяпер каманда знаходзіцца за крок ад выхаду ў фінальны раунд.
У іншай паўфінальнай пары адносіны высвятляюць “Рэйджэрс” і “Фларыда”.
“Рэал” згуляе з “Барусіяй” у фінале Лігі чэмпіёнаў у Лондане
На полі лонданскага стадыёна “Уэмблі” сёння вызначыцца пераможца футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У вырашальным паядынку 69-га сезона галоўнага клубнага турніру Еўропы 14-разовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў мадрыдскі “Рэал” будзе супернічаць з нямецкай “Барусіяй” з Дортмунда. Судзіць гэтую сустрэчу будзе славенская брыгада арбітраў.
Беларускае Радыё Рацыя