BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Іга Свёнтэк выйграла Уімблдон


Польская тэнісістка Іга Свёнтэк выйграла самы прэстыжны і найстарэйшы тэнісны турнір – яна стала чэмпіёнкай Уімблдона.

Фота: Associated Press

У фінале Свёнтэк перамагла амерыканку Аманду Анісімаву (№12 WTA). Паядынак доўжыўся менш за гадзіну. Полька не аддала саперніцы ніводнага гейма – 6:0, 6:0.

Іга стала першай полькай, якая выйграла гэты турнір. Узнагароду яна атрымала з рук прынцэсы Кэйт.

У цэлым гэта яе шостая перамога на турнірах роўня Grand Slam. Іга таксама чатыры разы трыумфавала на Roland Garros і адзін раз перамагла на US Open.