BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ілья Шкурын прынёс перамогу “Сталі” над “Пушчай”

Фота: twitter.com/_Ekstraklasa

10 лістапада ў Мельцы ў чарговым матчы польскага футбольнага чэмпіянату сустракаліся мясцовая “Сталь” і “Пушча” з гарадку Непаломіцэ. Абодва клубы знаходзяцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы і важнасць здабыцця ачкоў была вельмі актуальнай.

У выніку перамагла “Сталь” – 2:0. Абодва забітыя мячы на рахунку беларускага форварда Ільі Шкурына, які нарэшце перапыніў голавую засуху, якая доўжылася ажно 9 сустрэч. Прыпомнім тут, Шкурын стаў другім бамбардзірам польскай экстра-класы ў мінулым сезоне. У бягучым чэмпіянаце на яго рахунку зараз 4 галы.

“Сталь” набрала 3 ачкі і перамясцілася пакуль на 15-е месца табліцы.

Сёння беластоцкая “Ягелонія”, якая ішла ў гонцы другой, прымае на сваім полі чэнтсахоўскі “Ракув” (ён на 3-ім месцы).

Беларускае Радыё Рацыя