
Беларускі форвард Ілья Шкурын у складзе варшаўскай “Легіі” стаў пераможцам польскага футбольнага Суперкубку. У матчы за трафей сталічны клуб адолеў познаньскі “Лех” – 2:1. Шкурын вызначыўся вельмі прыгожым голам – мякка прыняўшы няпростую перадачу, нападнік элегантна перакінуў галкіпера наступным дотыкам да мяча. Гэта быў другі гол “Легіі” у матчы.
Бліжэй да канца сустрэчы “Лех” здолеў скараціць розніцу ў ліку. Праз хвіліну Шкурын мог забіць яшчэ раз, але не скарыстаўся момантам, а пасля быў заменены.
Беларускае Радыё Рацыя






