BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ілья Шкурын у складзе “Легіі” выйграў Кубак Польшчы

Феерычным выдаўся фінал футбольнага Кубка Польшчы. На “Нацыянальным” стадыёне ў Варшаве “Легія” перамагла шчэцінскую “Пагоню” – 4:3. Гледачы пабачылі ажно 7 галоў, а яшчэ Марк Гуаль не рэалізаваў пенальці у браму шчэцінцаў.

Вызначыўся голам і беларускі форвард “Легіі” Ілья Шкурын. Ён атрымаў добры пас, выйшаў сам на сам з брамнікам і вельмі эфектным фінтом падмануўшы галкіпера, закаціў мяч у сетку. Гэты быў трэці гол варшавякаў. Пасля яны арганізавалі яшчэ адзін і толькі ў самай канцоўцы шчэцінцы скарацілі розніцу ў ліку. “Пагоня” другі год запар саступае ў фінале.

Другі год запар беларус здабывае Кубак Польшчы. Летась такога дасягнуў брамнік Антон Чычкан у складзе кракаўскай “Віслы”.

Беларускае Радыё Рацыя