У USHL [галоўная юніёрская лізе ЗША] адбыўся чарговы тур рэгулярнага чэмпіянату. “Дэ-Мойн Б’юканерс” на сваім лёдзе перайгралі “Сідар Рапідс Рафрайдэрс” з лікам 2:1. У пераможцаў беларускі нападнік Ілля Протас гуляў на левым флангу першага звяна, закінуў пераможную шайбу, нанёс 2 кідкі, зарабіў паказчык карыснасці “0” і стаў трэцяй зоркай матчу.

У яго актыве 44 гульні ў сезоне, 33 (8+25) балы, пры паказчыку карыснасці “+1” і 12 хвілінах штраф
“Лінкольн Старс” у гасцях саступілі Юніёрскай зборнай ЗША з лікам 3:5.
Беларускі брамнік “Лінкольн Старс” Ян Шостак правёў на лёдзе 56 хвілін 49 секунд і адбіў 19 з 24 кідкоў. У яго актыве 27 гульняў у сезоне, у якіх 13 перамог. Беларускі форвард Герман Яваш гуляў на левым флангу чацвёртага звяна і нанёс 2 кідкі, адзначае belarushockey.com. У сезоне ў яго 30 гульняў, 9 (6+3) ачкоў, карыснасць -1» і 69 хвілін штрафу.
“Смаргонь” у кантррольным матчы згуляла ўнічыю з «Энергетыкам»-БДУ
Менскі “Энергетык”-БДУ з другога дывізіёна чэмпіяната Беларусі ўу кантрольным спарынгу згуляў унічыю са “Смаргонню” — 1:1. Сустрэча адбылася на сталічным стадыёне РЦАР-БДУ. На штучным полі ФК “Мінск” у сталічнай Вяснянцы група футбалістаў асноўнай абоймы БАТЭ перамагла рэзервістаў барысаўскай каманды з лікам 6:0.
Асістэнцкі хет-трык на рахунку хаўбека Уладзіслава Русенчыка. Дарэчы, яго калега па амплуа Мікіта Някрасаў згуляў за абедзве каманды: са стартавага свістка ён выйшаў за дублёраў, а ўжо бліжэй да канцоўкі замяніў Віктара Сотнікава, які адчуў дыскамфорт у мышцы.
Наступны матч аснова БАТЭ таксама правядзе сёння: на тым жа полі яна згуляе з «Мінскам», – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта БАТЭ.
Шалашнікаў праходзіць прагляд у «Нёмане», раней абаронца скасаваў кантракт з БАТЭ
21-гадовы ўраджэнец Гародні Аляксей Шалашнікаў, які раней скасаваў кантракт з БАТЭ, праходзіць прагляд у «Нёмане». У сезоне-2022 футбаліст ужо выступаў за»Нёман«. Першую частку мінулага сезону Шалашнікаў знаходзіўся ў арэндзе ў «Славіі». Затым вярнуўся ў БАТЭ, аднак клуб яго не паспеў зарэгістраваць. Шалашнікаў знаходзіцца ў заяўцы «Нёмана» на спарынг са «Слуцкам».
Беларусы згуляюць з італьянцамі ў паўфінале ЧС па пляжным футболе
Зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Італіі ў паўфінальным паядынку чэмпіянату свету па пляжным футболе ў Дубаі. Для беларусаў гэта будзе першы ў гісторыі матч за выхад у фінал пляжнага планетарнага форума. Італьянцы маюць значна большы досвед падобных сустрэч: яны двойчы станавіліся срэбранымі прызёрамі ЧС, адзін раз бралі бронзу і чатыры разы займалі чацвёртае месца. На папярэднім этапе гэтага турніру зборная Беларусі заняла першае месца ў групе С, абыграўшы сенегальцаў 6:4, японцаў 3:1 і калумбійцаў 4:1, а ва ўпартым чвэрцьфінале былі абыграны трохразовыя чэмпіёны свету партугальцы 4:3. Лідэр атак беларускай дружыны Ігар Брыштэль у чвэрцьфінале аформіў галявы покер і зараз узначальвае спіс найлепшых бамбардзіраў, забіўшы 10 мячоў.
Віктар Вембаньяма паўтарыў рэдкае дасягненне НБА 23-гадовай даўніны
Французскі цэнтравы “Сан-Антоніа Спёрс” Віктар Вембаньяма набраў 27 ачкоў, здзейсніў 10 падбораў, аддаў восем выніковых перадач, паставіў пяць блок-шотаў і зрабіў пяць перахопаў у матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА з “Лос-Анджэлес Лэйкерз”. Такім чынам, ён аформіў так званы “файв-бай-файв”. 20-гадовы Вембаньяма стаў другім навічком у гісторыі лігі, якому скарылася гэтае дасягненне ў першым сезоне ў НБА. Раней гэта ўдавалася толькі былому разыгрываючаму «Індыяны Пэйсерс» Джамалу Цінслі ў 2001 годзе. «Лос-Анджэлес Лэйкерз» у выніку святкаваў перамогу над «Сан-Антоніа Спёрс» з лікам 123:118.
Беларускае Радыё Рацыя






