Беларускі хакеіст Ілья Салаўёў так і не здолеў замацавацца ў “Калгары Флэймз” – за 5 матчаў у НХЛ ён не паказаў выніковай гульні. У выніку клуб адправіў яго ў фарм-клуб “Калгары Рэйнглерз”. У АХЛ у абаронцы справы ішлі значна лепш: 21 бал у 43 матчах, і гэта можа стаць шанцам для вяртання наверх.

Лідар не спатыкнуўся! «Гродна-93» працягвае пераможную серыю
Баскетбольны чэмпіянат Беларусі набірае абароты! «Гродна-93» упэўнена абыграў «Барысфен» на выездзе — 72:57, захаваўшы статус лідара турнірнай табліцы. Ужо трэцяя перамога запар яшчэ больш умацоўвае гарадзенцаў у барацьбе за чэмпіёнства.
Беларускія гімнасты – у фінале Кубка свету
Ягор Шарамкоў і Алена Тытавец уразілі сваімі выступамі на этапе Кубка свету ў Баку і выйшлі ў фінальныя стадыі. Ужо на гэтых выходных яны будуць змагацца за медалі.
Вікторыя Азаранка перапісвае гісторыю
Беларуская тэнісістка зноў на вяршыні – яна пабіла рэкорд Караліны Вазняцкі па колькасці перамог на турнірах WTA-1000 на хардавым пакрыцці! Перамога ў матчы супраць Клерві Нгуну стала для яе 159-й у гэтым фармаце.
Кастроў – новае ўзмацненне БАТЭ?
БАТЭ падпісаў 37-гадовага паўабаронцу з Малдовы Ігара Кастрова. У мінулым сезоне ён правёў 9 матчаў за гарадзенскі «Нёман», але без выніковых дзеянняў. Таксама беларускім фанатам ён вядомы па выступах за «Славію» і «Гомель».
Хусанаў – сенсацыя ў «Ман Сіці»!
Фанаты «Манчэстэр Сіці» зрабілі свой выбар: найлепшым гульцом лютага стаў 21-гадовы экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукадыр Хусанаў! У апытанні ён набраў 64 тысячы галасоў, апярэдзіўшы нават Холанда і Гвардзіола. Усяго за месяц ён згуляў 5 матчаў і нават адзначыўся голам.
Неймар і “Барселона”: ці вернецца бразілец у Каталонію?
Фанаты “Барселоны” мараць зноў убачыць Неймара ў сіне-гранатавых колерах, але кіраўніцтва клуба пакуль не разглядае гэтую магчымасць. Спартовы дырэктар Дэку заявіў, што каталонцам трэба засяродзіцца на будучыні, а Неймару – зноў атрымаць задавальненне ад футбола. “Сантас” выглядае для гэтага найлепшым месцам”, – адзначыў Дэку.
Хто стане найлепшым гульцом лютага ў АПЛ?
Англійская Прэм’ер-ліга выбірае героя месяца! У спісе прэтэндэнтаў – зоркі сусветнага роўню: Махамед Салах, які забіў 6 мячоў у 6 матчах, Дамінік Сабаслаі, Жан-Філіп Матэта, Бету Бетункал ды іншыя. Заўзятары ўжо галасуюць, і хутка стане вядома, хто атрымае ганаровы тытул.
Беларускае Радыё Рацыя






