BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Інтэр” вырваў перамогу ў “Барселоны”

У футбольнай Лізе чэмпіёнаў учора прайшла паўфінальная гульня ў адказ у пары «Інтэр» – «Барселона». І каманды чарговы раз разыгралі паміж сабою самы сапраўдны футбольны трылер. А дакладней яго паўтарылі.

Фота: Getty Images

Пасля гульні тыдзень таму ў Каталоніі, дзе «Барселона» здолела, прайграючы 0:2, звесці лік да нічыёй 3:3. Учора ж у Мілане на «Сан Сіро» «Інтэр» адразу ізноў павёў у ліку 2:0 дзякуючы галам Марцінэза і Чалханаглу ў першым тайме. На што каталонцы адказалі ў другім тайме двума хуткімі галамі Гарсіі і Ольма, і цягам 6 хвілінаў зраўнялі лік. На 87 хвіліне Рафінья вывеў «Барселону» 3:2.  Але, як і тыдзень таму, але ўжо «Інтэр» на дадазенай 93 хвіліне лік зраўняў. Дзякуючы контратацы пасля траплення ў штангу Ямаля, гол занёс у вароты Шчэнснага абаронца міланцаў Ачэрбі. Такім чынам па суме дзвюх сустрэч агульны лік двубоя ў асноўны час стаў 6:6. Але ў дадазены час «Інтэр» здолеў такі даціснуць «Барселону» і на 99 хвіліне Фратэзі забіў пераможны гол. Далей у фінал ідуць міланскія “нерадзуры”.

Сёння ж у Парыжы пройдзе гульня ў адказ у другой паўфінальнай пары. ПСЖ прыме лонданскі «Арсенал». Нагадаем, што тыдзень таму ў Лондане «гараджане» перамаглі «кананіраў» з лікам 1:0.

Вызначыліся ўсе чвэрцьфінальныя пары на Чэмпіянаце свету па пляжным футболе, які праходзіць на Сэйшэльскіх выспах. Такім чынам паміж сабою, акрамя Беларусі ды Ірана, згуляюць – Партугалія ды Японія, Бразілія ды Іспанія, Сенегал ды Італія. Менавіта пераможца апошняй пары можа стаць паўфінальным супернікам зборнай Беларусі, у выпадку праходу яе праз Іран. Нагадаем, што ўсе чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць 8 траўня, паўфіналы 10-га, матч за 3 месца ды фінал – у нядзелю 11 траўня. 

Вызначыўся чэмпіён Беларусі па валейболе сярод жанчын. У трэцім матчы фінальнай серыі «Мінчанка» абыграла «Камунальнік» з Магілёва з лікам 3:0 (25:19, 25:22, 25:21) па сэтах. У першай і другой гульні «Камунальнік» саступіў з аднолькавым лікам 1:3. Такім чынам, з лікам 3-0 у серыі, «Мінчанка» 12-ы раз выйграла чэмпіянат Беларусі.

Таксама распачаліся фінальныя сустрэчы ў Чэмпіянаце Беларусі па баскетболе сярод жанчын. Учора прайшоў першы матч. «Мінск» мінімальна абыграў «Гарызонт» з лікам 64:65 (20:14, 12:19, 13:14, 19:18) па чвэрцях. Каманды гуляюць да трох перамог. Лік у серыі 0 – 1.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя