BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Тарпеда“ — БелАЗ завяршыла першы круг чэмпіяната з найлепшым вынікам

Жодзінскае “Тарпеда” — БелАЗ, якое абыграла мазырскую “Славію” 3:0, завяршыла першы круг чэмпіянату з найлепшым вынікам у клубнай гісторыі. Па колькасці набраных ачкоў падначаленыя Дзмітрыя Молаша на пару з менскім “Дынама” дзеляць першае месца – па 35 балаў. Ніколі раней пасля паловы турнірнага шляху жодзінцы не мелі такога вялікага ачковага ўлову. Больш за тое, раней «Тарпеда» па выніках першага круга вышэй за трэцяе месца не падымалася.

Іспанія і Францыя згуляюць у паўфінале Еўра 2024

На чэмпіянаце Еўропы па футболе ў Германіі, вызначылася першая паўфінальная пара. У першым матчы Іспаніі і Германіі спатрэбіўся авертайм, каб вызначыць пераможцу.  У складзе зборнай Іспаніі на 51-й хвіліне з перадачы Ямаля вызначыўся Ольма, на апошніх хвілінах асноўнага часу лік зраўняў Вірц. Перамогу Іспаніі на апошніх хвілінах дадатковага часу прынёс паўабаронца Мерына. Мацней апынулася “Фурыя Роха”, якая і працягвае свой шлях на турніры. Гаспадары турніру вылятаюць з Еўра. Тоні Кроас згуляў апошні матч у сваёй прафесійнай кар’еры футбаліста. У паўфінале Іспанія сустрэнецца з Францыяй, якая прайшла Партугалію. Каманды Дэшама і Марцінэса высвятлялі пераможцу 120 з лішнім хвілін. Ні ў асноўны час, ні ў дадатковы галоў мы не ўбачылі. У пасляматчавай серыі пенальці не забіў толькі Жаау Феліш. Матч Іспанія-Францыя адбудзецца 9 ліпеня ў Мюнхене.

Радзькова перамагла на першынстве Еўропы па барацьбе сярод юніёраў

Беларуская спартоўка Вікторыя Радзькова стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе сярод спартоўцаў не старэйшых за 20 гадоў, які прымае сербскі Нові-Сад. У вагавай катэгорыі да 72 кг у паядынку за золата Радзькова пераканаўча перамагла турчанку Букрэназ Серт з лікам 11:2. Вользе Гардзей у вагавай катэгорыі да 57 кг у вырашальнай сутычцы супрацьстаяла ўкраінка Аліна Філіповіч, фінал скончыўся перамогай суперніцы. У Гардзей – срэбра.Такім чынам, прадстаўніцы нашай жаночай каманды заваявалі пяць медалёў юніёрскага першынства Еўропы. 

Гурцыеў, Шымановіч, Змушко і Шкурдай пагадзіліся выступяць на Алімпіядзе ў нейтральным статусе

Абноўлены спіс атлетаў, якіх спецыяльная камісія МАК дапусціла на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы, прырос беларусамі, якія пагадзіліся выступіць на АІ-2024 у Парыжы ў нейтральным статусе. Згодай МАКу адказалі прадстаўнік таэквандо Георгій Гурцыеў, а таксама плыўцы Ілля Шымановіч, Аліна Змушко і Анастасія Шкурдай. Такім чынам, ужо 16 беларускіх спартоўцаў прынялі запрашэнні МАКа выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы ў статусе нейтральных атлетаў.

Беларускае Радыё Рацыя