BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” дагнала “Лех”

(Photo by Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images)

Удала склаўся чарговы тур польскай футбольнай экстракласы для беластоцкай “Ягелоніі”. Напярэдадні лідар турніру – познаньскі “Лех” нечакана саступіў у гасцях аднаму з аўтсайдараў – “Пушчы” з Непаломіцэ – 0:2. Асечкай канкурэнтаў удала скарысталіся чэмпіёны краіны, хоць матч у Забжэ складваўся няпроста для “Ягі”.

У першым тайме, нягледзячы на ўсе высілкі супернікаў, забіць так і не ўдалося. Праўда, адзін раз мяч пабываў у сетцы “Гурніка”, але ў аўтара патэнцыйнага голу Хесуса Імаса суддзі справядліва зафіксавалі афсайд.

Лёс паядынку быў вырашаны ў другой палове сустрэчы. Спярша “Яга” дасканала разыграла камбінацыю на 65-й хвіліне і згаданы вышэй іспанец Хесус Імаз спакойна завяршыў яе. Літаральна праз чатыры хвіліны беластоцкі клуб падвоіў сваю перавагу – той жа Імас выкаціў мяч пад удар Дарка Чурлінаву і македонец спакойна завяршыў справу. Знайсці важкіх контраргументаў “Гурнік” ня здолеў. Такім чынам чарговая перамога “Ягелоніі” – 2:0.

Пасля 14 тураў “Лех” і “Ягелонія” маюць па 31 ачку. На трэцім месцы ідзе “Ракув” з Чэнстаховы – 30 пунктаў. Зусім блізка і “Краковія” – 29.

Беларускае Радыё Рацыя