BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” дамаглася вікторыі ў Чанстахове

фота Jan De Meleuner / newspix.pl

Беластоцкая “Ягелонія” пасля серыі няўдалых матчаў у польскай экстра-класе мела выезд у суботу ў Чанстахову, дзе трымала выпрабаванне лідарам першынства – мясцовым “Ракувам”.

У першым тайме дамінавалі гаспадары поля, якія дамагліся голавага поспеху пасля няўдалага дзеяння брамніка Славаміра Абрамовіча, які выбіў мяч проста на галаву суперніка. Аднак “Яга ” не расклеілася і здолела выправіць цяжкую сітуацыю. У канцы першай палову ўпэўнена пенальці за гульню рукой рэалізаваў Афіміку Пулулу. Ён жа ў другім тайме стаў героем сустрэчы, забіўшы яшчэ раз з 11-мятровай адзнакі напрыканцы сустрэчы – на 83-й хвіліне.

Такім чынам “Ягелонія” перамагла лідара турніру 2:1 і захавала сваю трэцюю пазіцыю ў табліцы. У гэты ж дзень адзін з яе канкурэнтаў – “Пагоня” з Шчэціна прайграла ў Радаме – 0:2. Беластачане маюць зараз 59 ачкоў, у шчэцінцаў – 53 і гульня ў запасе. Фініш чэмпіянату ўжо блізкі. Клубам засталося правесці па два-тры матчы.

Наступны паядынак “Ягелонія” правядзе 16 траўня ў Вроцлаве з тамтэйшым “Шлёнскам”, а завяршыць чэмпіянат дома 24 траўня матчам якраз супраць “Пагоні”.

Беларускае Радыё Рацыя