BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” неверагодна страціла ачкі

У сваім апошнім матчы года польскай футбольнай экстракласы беластоцкая “Ягелонія” гуляла на выездзе з “Пушчай” (Непаломіцэ). Беластоцкая каманда была відавочным фаварытам і хутка гэта пацвердзіла: на 28-й хвіліне лік быў ужо 3:0 на карысць “Ягі”. Забітымі мячамі вызначыліся Барталамей Удовік, а пасля іспанцы Нене і Хесус Імас.

Але ў другім тайме здарылася нечаканае. На 50-й хвіліне Артур Сямашка скараціў розніцу ў ліку. А пазней у браму “Ягелоніі” двойчы прызначаўся пенальці – абодва рэалізаваў Артур Крэчун. І ў выніку перамога сплыла – 3:3.

Такім чынам беластоцкая каманда страціла магчымасць падабрацца на адлегласць аднаго пункта да лідара чэмпіянату – уроцлаўскага “Шлёнску”, у якога зараз 41 ачко. “Ягелонія” на зімовыя вакацыі ідзе другой – 38 ачкоў. На трэцім месцы пакуль “Лех” (Познань) – 33 пункты.

Беларускае Радыё Рацыя