BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” пацярпела жорсткую паразу ў Лізе канферэнцый

Хортэн-арэна

Учора на футбольных палях Старога Свету былі разыграныя першыя матчы 1/16 фінала Лігі Еўропы. Тут амаль усе сустрэчы скончыліся перамогамі гасцей.

Нарвежскі «Бран» саступіў італьянскай «Балоньі» з лікам 0:1.
Харвацкае «Дынама» ў Заграбе прайграла бельгійскаму «Генку» з лікам 1:3.

З лікам 0:3 турэцкі «Фенербахчэ» прайграў ангельскаму «Нотынгему».
Грэцкі «ПАОК» з лікам 1:2 саступіў гішпанскай «Сельце».

Шатландскі «Сэлтык» з лікам 1:4 прайграў нямецкаму «Штутгарту».
Французскі «Ліль» прайграў сербскай «Црвене Звездзе» з лікам 0:1.
Балгарскі «Лудагорац» з лікам 2:1 быў мацнейшым за венгерскі «Ферэнцвараш».
Грэцкі «Панацінайкас» згуляў унічыю 2:2 з чэшскай «Вікторыяй».

У Лізе канферэнцый таксама былі згуляныя матчы 1/16 фінала. І тут падобная сітуацыя з гасцявымі перамогамі. Фінскі «КюПС» прайграў з лікам 0:2 пазнаньскаму «Леху». Кіпрыёцкая «Амонія» саступіла харвацкай «Рыецы» з лікам 0:1.
З такім самым лікам 0:1 паўночна-македонская «Шкендыя» прайграла турэцкаму «Самсунспору». Чэшская «Сігма» згуляла ўнічыю 1:1 са швайцарскай «Лазанай». З такім самым лікам 1:1 згулялі баснійскі «Зрыньскі» і ангельскі «Крыстал Пэлас».
Арамянскі «Ноа» абыграў нідэрландскі «АЗ» з лікам 1:0.
З перамогі дэбютаваў у еўракубках на чале галоўнага трэнера славенскага «Цэле» беларускі спецыялістІван Маеўскі. Яго каманда здабыла важную перамогу на выездзе ў Косава над «Дрытай» з лікам 3:2. Прычым каманда беларуса вяла 2:0. Пасля касавары лік параўнялі. Але падапечныя Івана Маеўскага ўсё ж вырвалі перамогу на 94 хвіліне гульні.
А вось «Ягелонія» на жаль у Беластоку саступіла італьянскай «Фіярэнтыне» з лікам 0:3. Матч сабраў больш 18 тысяч гледачоў.

Ягелонія-Фіярэнціна
Ягелонія-Фіярэнціна
Ягелонія-Фіярэнціна

фота Ладзіка Майніча

Гульні ў адказ у абодвух еўракубках пройдуць праз тыдзень 26 лютага.

Учора ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Менску прайшло лёсаванне календара розыгрыша чэмпіяната Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. У першынстве возьме ўдзел 16 камандаў. Турнір пройдзе за 30 тураў у два кругі.
1-ы тур (20-22 сакавіка)
Гарадзенскі «Нёман» – барысаўскі БАТЭ
«Віцебск» – «Гомель»
«Мінск» – койданаўскі «Арсенал»
Наваполацкі «Нафтан» – магілёўскі «Дняпро»
Мазырская «Славія» – «Дынама» Менск
Бабруйская «Белшына» – «Дынама» Берасце
Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» – «МЛ Віцебск»
Прысталічная «Іслач» – «Баранавічы»

Апошні, 30-ы тур будзе згуляны ў канцы лістапада.

Сам футбольны сезон у Беларусі пачнецца 28 лютага матчам за Суперкубак паміж «МЛ Віцебск» і «Нёманам». З 8-га па 15 сакавіка пройдуць гульні 1/4 фіналу Кубку Беларусі па футболе.

Пакрысе падыходзіць да канца 25-я Зімовая Алімпіяда ў Італіі. Учора ў яе праграме было разыграна 6 медальных камплектаў.
У жаночым спрынце па гарналыжным альпінізме перамогу здабыла 30-гадовая швайцарка Марыяна Фатон. Срэбра дасталася францужанцы Эмілі Гароп, бронза – у гішпанкі Аны Алонса Радрыгес.
1. Марыяна Фатон (Швайцарыя) – 2.59,77
2. Эмілі Гароп (Францыя) – +2,38
3. Ана Алонса Радрыгес (Гішпанія) – +10,45

У мужчынскім спрынце па гарналыжным альпінізме чэмпіёнам стаў гішпанец Арыёль Кардона Коль, срэбра здабыў нейтральны расейскі спартовец Мікіта Філіпаў, бронза дасталася французу Цібо Ансельме.
Гэта першае золата Гішпаніі на гэтай Алімпіядзе і першае на зімовых Гульнях з 1972 года. Тады, упершыню ў гісторыі краіны, чэмпіёнам у мужчынскім слаламе стаў гарналыжнік Франсіска Фернандэс Ачоа.
Таксама гэта першы медаль на гэтых АГ для расейцаў.
Спаборніцтвы па скі-альпінізму адбыліся ўпершыню ў гісторыі на зімовых Гульнях.
1. Арыёль Кардона Коль (Гішпанія) – 2.34,03
2. Мікіта Філіпаў (AIN) – +1,52
3. Цібо Ансельме (Францыя) – +2,31

У мужчынскім камандным спрынце па лыжным дваяборстве перамогу здабыла Нарвегія. Срэбра дасталася Фінляндыі, бронза — у Аўстрыі.
1. Нарвегія (Андрэас Скоглунд, Енс Лурас Афтэбру) – 41.18,0
2. Фінляндыя (Ілка Херала, Эра Хірванен) – +0,5
3. Аўстрыя (Штэфан Рэтэнегер, Ёханес Лампартэр) – +22,3

У канькабежным спорце на дыстанцыі 1500 метраў сярод мужчынаў пераможцам стаў кітаец Нін Чжуньянь. Ён пабіў алімпійскі рэкорд – 1.41,98 хв.
Да гэтага ён здабыў бронзавыя ўзнагароды на гэтых Гульнях на дыстанцыі 1000 м і ў каманднай гонцы.
Адзначым, што час папярэдняга алімпійскага рэкорду пераўзышлі чацвёра спартоўцаў.
Срэбра ўзяў амерыканец Джордан Столц, бронза дасталася нідэрландцу К’елду Нойсу.
1. Нін Чжуньянь (Кітай) – 1.41,98
2. Джордан Столц (ЗША) – +0,77
3. К’елд Нойс (Нідэрланды) – +0,84

Былі разыграныя медалі ў жаночым хакейным турніры.
Пераможцам стала зборная ЗША, якая ў фінале ў авертайме перамагла Канаду з лікам 2:1.
Амерыканкі трэці раз у гісторыі заваявалі золата Алімпіяды. Нагадаем, што зборная Канады была дзейнай чэмпіёнкай.
Швайцарыя ў матчы за трэцяе месца таксама ў авертайме абыграла зборную Швецыі з такім самым лікам 2:1. Гэта другі медаль Швайцарыі ў жаночым хакеі ў гісторыі. У 2014-м швайцаркі таксама здабылі бронзу.
Матч за 3-е месца
Швайцарыя – Швецыя – 2:1 АТ (0:0, 1:1, 0:0, 1:0)
Фінал
ЗША – Канада – 2:1 АТ (0:0, 0:1, 1:0, 1:0)

У жаночай адвольнай праграме па фігурным катанні перамагла амерыканка Аліса Лью. Для ЗША гэта першае жаночае алімпійскае золата ў гэтай дысцыпліне з 2002 года.
На гэтых Гульнях Аліса таксама здабыла золата ў камандных спаборніцтвах.
Пасля Гульняў у Пекіне, дзе Аліса стала 6-й, яна абвясціла пра завяршэнне кар’еры, але аднавіла выступы ў 2024 годзе.
1. Аліса Лью (ЗША) – 226,79
2. Каоры Сакамота (Японія) – 224,90
3. Амі Накаі (Японія) – 219,16

За тры дні да заканчэння Алімпіяды на першым месцы здаецца канчаткова замацавалася каманда Нарвегіі, у якой ужо 16 залатых, 8 срэбных і 10 бронзавых узнагарод. На другое месца ўзнялася каманда ЗША з 9 залатымі, 12 срэбнымі і 6 бронзавымі медалямі. І на трэцім радку гаспадары Гульняў – каманда Італіі, у якой таксама 9 залатых, але 5 срэбных і 12 бронзавых медалёў. У Польшчы 21 радок і ранейшыя тры срэбры і адна бронза. Ну а Беларусь і Украіна па-ранейшаму без узнагарод.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя