BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” пазмагаецца з “Фіярэнцінай”

Ліга канферэнцый

Адбылося лёсаванне стадыі плэй-оф футбольнай Лігі канферэнцый.
Каманды, якія занялі месцы з 9-га па 24-е на агульным этапе, былі разбітыя на дзве часткі – сеяныя і нясеяныя.

Беластоцкая «Ягелонія» патрапіла на італьянскую «Фіярэнтыну».
«Цэле» беларускага асістэнта Івана Маеўскага згуляе з косаўскай «Дрытай», пераможца – сустрэнецца ў 1/8 фіналу з АЕКам або пражскай «Спартай».
Матчы 1/16 пройдуць 19 і 26 лютага.
Пары 1/16 фіналу:
КУПС – «Лех»
«Шкендыя» – «Самсунспор»
Патэнцыйныя супернікі ў 1/8 – «Шахцёр» Данецк/«Рая Вальекана»
«Дрыта» – «Цэле»
Ноа – АЗ
Патэнцыйныя супернікі ў 1/8 – АЕК/«Спарта» Прага
«Зрыньскі» – «Крыстал Пэлас»
«Сігма» – «Лазана»
Патэнцыйныя супернікі ў 1/8 – «Майнц»/АЕК Ларнака
«Ягелонія» – «Фіярэнціна»
«Амонія» – «Рыека»
Патэнцыйныя супернікі ў 1/8 – «Страсбур»/«Ракаў»

Беларускі паўабаронца Алег Нікіфарэнка стаў гульцом клуба «Раднічкі» з Ніша, які выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіяната Сербіі.
Раней сербскі клуб падпісаў найлепшага бамбардзіра ЧБ-2025 Аляксандра Шасцюка.
Нікіфарэнка ў сезоне-2025 правёў за «МЛ» 24 матчы, у якіх набраў 5+6 балаў па сістэме «гол+пас».
«Раднічкі» Ніш пасля 20 тураў размяшчаюцца на 14-й пазіцыі з 16 каманд у сербскай Суперлізе.

ФІФА паведаміла, што за месячны перыяд падачы заявак на квіткі чэмпіянату свету 2026 года было атрымана больш за 500 мільёнаў запытаў. Акно падачы заявак зачынілася ў аўторак.
Турнір стартуе 11 чэрвеня 2026 у Мехіка і завершыцца 19 ліпеня фінальным матчам у Нью-Джэрсі. Гульні чэмпіянату свету будуць прымаць 16 гарадоў у ЗША, Канадзе і Мексіцы.

У матчы рэгулярнага сезона НХЛ «Чыкага» дома прайграў «Калгары» з лікам 1:3.
20-гадовы беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Леўшуноў правёў на лёдзе 19 хвілін 46 секунд і не набраў выніковых ачкоў.
Усяго Арцём правёў у сезоне 45 матчаў, набраў 21 (2+19) ачко, мае паказчык карыснасці -18 і 30 хвілін штрафу.
А вось 27-гадовы беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 16 хвілін 51 секунду і набраў 2 (1+1) вынiковыя ачкі па сістэме «гол+пас». Акрамя гэтага ён быў прызнаны другой зоркай матча.
Усяго Ягор правёў у сезоне 43 матчы і набраў 18 (9+9) ачкоў пры паказчыку карыснасці -12 і шасці хвілінах штрафу.

«Філадэльфія» прайграла «Пітсбургу» з лікам 3:6.
24-гадовы беларускі галкіпер «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў выйшаў на замену на 23-й хвіліне пры ліку 1:3.
Коласаў правёў на лёдзе 37 хвілін 43 секунды, адбіў 13 з 16 кідкоў.
У сезоне НХЛ Коласаў правёў тры матчы.
А ў АХЛ на рахунку Аляксея 19 матчаў, з якіх 9 перамог, з іх – два «сухія» матчы.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Сан-Хасэ» з лікам 2:3. Беларус правёў на лёдзе 21:34 хв і дзейсных балаў не набраў.
«Ванкувер» Мікіты Талапілы прайграў «Каламбусу» з лікам 1:4. Беларус увесь матч прабыў у ролі бэкапа і не з’явіўся на лёдзе.
«Бостан» Уладзіслава Калячонка абыграў «Сіэтл» з лікам 4:2. Беларус не патрапіў у заяўку і прапусціў дзявятую сустрэчу запар.

Беларускі форвард «Хершы Беарс» Ілля Протас абраны для ўдзелу ў Матчы зорак Амерыканскай хакейнай лігі (другая па значнасці хакейная ліга ў Паўночнай Амерыцы пасля НХЛ), які адбудзецца 10—11 лютага ў Рокфардзе, штат Ілінойс.

Пра гэтую навіну малодшы Протас даведаўся ад старэйшага брата Аляксея Протаса, які абараняе колеры «Вашынгтона» ў Нацыянальнай хакейнай лізе.

19-гадовы Ілля Протас у цяперашнім сезоне АХЛ у 34 матчах набраў 27 (14+13) балаў. Сярод навічкоў лігі ён займае чацвёртае месца ў спісе бамбардзіраў і другое — у спісе снайпераў.

Малодшы Протас быў абраны «Вашынгтонам» на драфце 2024 года, аднак у НХЛ пакуль не дэбютаваў.

У беларускай хакейнай Экстралізе былі згуляныя чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіяната.

«Дынама-Маладэчна» з лікам 6:0 разграміла «Авіятар» з Баранавіч.
«Віцебск» перайграў «Магілёў» з лікам 3:2.
З такім самым лікам «Ліда» у авертайме адужала жлобінскі «Металург».
І «Брэст» па булітах з лікам 4:3 быў мацнейшым за лідара чэмпіяната менскае «Юнацтва».

16 студзеня, на Кубку свету па біятлоне ў Рупольдынгу прайшоў жаночы спрынт.
Перамогу святкавала шведка Ханна Эберг.
Таксама ўдзел у гонцы прыняла ўраджэнка Беларусі Дар’я Далідовіч – яна выступіла пад абрэвіятурай BRT (Biathlon Refugee Team – Біятлонная каманда бежанцаў) і прыйшла 96-й.
1. Ханна Эберг (Швецыя) – 19:10.7 (0+0)
2. Лу Жанмона (Францыя) – 7.5 (0+0)
3. Ліза Віттоцы (Італія) – 11.7 (0+0)
4. Эльвіра Эберг (Швецыя) – 14.6 (0+0)
5. Францыска Пройс (Германія) – 16.5 (0+0)
6. Суві Мінкінен (Фінляндыя) – 28.5 (0+0)
96. Дар’я Далідовіч (Biathlon Refugee Team) – 3:44.8 (1+2)

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя