
У чарговым матчы футбольнай Лігі канферэнцый беластоцкая “Ягелонія” адолела на сваім полі малдаўскі клуб з цікавай назвай “Петракуб” – 2:0. Нягледзячы на вялізную тэрытарыяльную перавагу, вікторыя беластачанам далася досыць цяжка.
У першым тайме чэмпіён Польшчы стварыў шэраг добрых момантаў для голу, але Дарка Чурлінаў і Хесус Імас іх не рэалізавалі. І толькі ў другой палове гаспадары стадыёна нарэшце дамагліся свайго. Голавым дублем адзначыўся нападнік Афіміку Пулулу. Спярша ён эфектна скіраваў мяч у браму суперніка пятой (69-я хвіліна), а неўзабаве неадхільна і моцна прабіў пад папярэчыну (72-я хвіліна).
Пасля двух тураў “Яга” набрала максімальныя 6 ачкоў і знаходзіцца ў агульнай табліцы сярод лідараў.
Беларускае Радыё Рацыя






