BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” упэўнена адолела “Панявежыс”

У кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў беластоцкая “Ягелонія” правяла першы матч на полі Панявежы. Чэмпіён Польшчы ўпэўнена давёў сваю перавагу над чэмпіёнам Літвы – 4:0. Ужо ў першым тайме наступіла поўная яснасць. Хет-трыкам вызначыўся лідар атакі “Ягі” – Хесус Імас. Асабліва прыгожым стаўся другі гол іспанскага легіянера.

У другім тайме нарвежац Норман Хансен трапным стрэлам падвёў рысу пад лічбамі на табло. Матч у адказ, які пройдзе ў Беластоку пераўтвараецца зараз толькі ў фармальнасць.

У паралельным паядынку будучы супернік “Ягелоніі” – нарвежскі клуб “Будзё-Глімт” з такім жа лікам 4:0 адолеў чэмпіёна Латвіі РФШ і фактычна таксама забяспечыў выхад у наступны раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя