BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” узнялася на трэцяе месца

Пасля 12-га тура польскай футбольнай экстракласы беластоцкая “Ягелонія” узнялася на 3-е месца. На выездзе чэмпіёны краіны адолелі ў Любіне “Заглембе” – 3:1. Забітымі мячамі ў складзе беластачан вызначыліся Хесус Імас – двойчы, і Крыстофер Хансен.

“Яга” магла апынуцца і вышэй, але адзін з яе канкурэнтаў – чэнстахоўскі “Ракув” здабыў чарговыя тры ачкі, забіўшы пераможны мяч ажно на 103-й хвіліне (!) “Пагоні” са Шчэціна – 1:0.

Лідар турніру пазнаньскі “Лех” сваім парадкам у гасцях перамог “Краковію” – 2:0.

Такім чынам наперадзе турнірнай табліцы зараз “Лех” – 28 ачкоў, другім ідзе “Ракув” – 26, у “Ягелоніі” – 25.

У 13 туры беластачане 27 кастрычніка будуць прымаць на сваім полі “Карону” з Кельцаў.

Беларускае Радыё Рацыя