BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” выйшла ў лідары польскай экстра-класы

Афіміку Пулулу

Афіміку Пулулу

Вельмі паспяхова для беластоцкай “Ягелоніі” склаўся чарговы тур польскай футбольнай экстракласы. На сваім полі каманда Адрыяна Семенца разграміла “Арку” з Гдыні – 4:0.

У першым тайме пасля ўдалага выканання штрафнога Серхіё Ласана “Яга” выйшла наперад. А ў другой палове справа пайшла намнога лягчэй. Юсуф Сіла і выйшаўшы на замену Афіміку Пулулу (на яго рахунку дублет і ўжо 5 мячоў у чэмпіянаце) хутка давялі лік да разгромнага, пасля чаго беластачане спакойна ўтрымлівалі сваю перавагу.

Перад гэтым матчам, таксама ў суботу, “Карона” з Кельцаў і “Гурнік” (Забжэ) разышліся мірам – 1:1. Такім чынам “Ягелонія”, набраўшы 24 ачкі, выйшла на аднаасобнае першае месца. Следам ідуць “Гурнік” – 23 і “Карона” – 19, але ў гэтых клубаў на матч згуляна больш.

Позна ўвечары “Краковія” адолела на сваім полі чэнстахоўскі “Ракув” 2:0 і, набраўшы 21 ачко, выйшла на трэцяе месца.

Удалым стаўся гэты тур і для беларускага форварда ГКС Катавіцэ Ільі Шкурына. Яго каманда выйграла ў Любліне ў “Матора” – 5:2, а Шкурын запісаў на свой баланс два забітыя мячы.

Наступную сустрэчу ў чэмпіянаце “Ягелонія” правядзе 26 кастрычніка якраз з пераследнікам – у Забжэ з “Гурнікам”.

Беларускае Радыё Рацыя