BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” з перамогі стартавала ў новым чэмпіянаце Польшчы

фота Gazeta Wyborcza

19 ліпеня стартаваў новы сезон у польскай футбольнай экстракласе. У матчы адкрыцця новага першынства чэмпіён краіны – беластоцкая “Ягелонія” прымала на сваім стадыёне каманду “Пушча” (Непаламніцэ).

Сустрэча няпроста склалася для трыумфатараў папярэдняга чэмпіянату. “Яга” у кароткае міжсезонне захавала пераважную бальшыню сваіх лідараў і падпісала шэраг новых легіянераў, але ранейшай зладжанасці ў гэтым матчы не назіралася. Але з валявымі якасцямі ў беластоцкіх гульцоў усё ў парадку і ўрэшце яны дамагліся чаканай вікторыі.

Поспех гаспадарам поля прынесла імклівая атака, якую хвосткім стрэлам завяршыў выйшаўшы на замену партугалец Нене. А ўжо ў самай канцоўцы нетрывільяную тэхніку і дакладны удар прадэманстраваў яшчэ адзін рэзервіст і навічок “Ягелоніі” Махамед Дзіабі. У выніку 2:0 на карысць каманды Адрыяна Семенца. Варта адзначыць яшчэ, што цяпер новым асноўным галкіперам “Ягі” стаў Славамір Абрамовіч, які ў цэлым досыць упэўнена правёў пятніцавы матч.

Беларускае Радыё Рацыя