Беластоцкая «Ягелонія» змагла пазбегнуць паразы ад “Ракува” Чанстахова. Нападнік “Ягелоніі” Афіміку Пулулу на 11-й даданай хвіліне хатняга матчу рэалізаваў пенальці. Яшчэ адзін гол у другім тайме забіў Хесус Імаз.

У выніку “Ягелонія” параўняла лік 2:2. Такім чынам, каманда зарабіла ачко, і заняла на кароткі час першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіяната Польшчы, працягнуўшы серыю без паразаў да 12 матчаў. Позна ўвечары лідарства вярнуў познаньскі “Лех”, які на свіам полі разграміў варўашскую “Легію” – 5:2.
Становішча ў турніры пасля 15 тураў: 1. “Лех” – 34 ачкоў, 2. “Ягелонія” – 32, 3. “Ракув” – 31, 4. “Краковія” – 29 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя