BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ягор Шаранговіч спыніў безгалявую серыю і прынёс перамогу «Калгары»

Беларускі нападнік  Ягор Шаранговіч перапыніў сваю працяглую серыю без галоў у НХЛ у матчы супраць «Чыкага».

Фота: hockey.by

Беларускі форвард закінуў шайбу ў меншасці і зрабіў выніковую перадачу, а «Калгары» перамог з лікам 5:2. Дзякуючы свайму ўнёску ў перамогу каманды Шаранговіч быў прызнаны другой зоркай матчу. У бягучым сезоне ў яго актыве ўжо 13 балаў у 35 гульнях.

Аляксей Лаўрык узмацніў абарону берасцейскага «Дынама»

Былы абаронца гарадзенскага «Нёмана» Аляксей Лаўрык падпісаў кантракт з берасцейскім «Дынама». Нагадаем, што берасцейскі клуб праяўляў цікавасць да гульца яшчэ ў мінулым сезоне, аднак тады Лаўрык абраў гарадзенскі клуб.

Юрый Клачкоў пакуль без кантракта ў «Нёмане»

Расейскі паўабаронца Юрый Клачкоў можа не падпісаць кантракт з «Нёманам» з-за праблем са здароўем. Раней у яго фіксаваліся парушэнні ў працы сэрца, што і стала прычынай перапынку ў мінулым сезоне. Цяпер гарадзенскі клуб асцярожна падыходзіць да пытання падпісання дамовы.

Чэмпіянат свету па гандболе ўпершыню пройдзе ў трох краінах

Чарговы чэмпіянат свету па гандболе сёлета прымуць Харватыя, Данія і Нарвегія. Гэта будзе першы такі турнір, які праводзіцца адначасова ў некалькіх краінах. Датчане, якія тройчы запар станавіліся чэмпіёнамі свету, будуць абараняць тытул у групе з Італіяй, Алжырам і Тунісам. Усяго ўдзел прымуць 32 каманды, а фінал адбудзецца 2 лютага.

Беларуская зборная па пляжным футболе рыхтуецца да чэмпіянату свету

Беларуская зборная па пляжным футболе правядзе тры таварыскія сустрэчы супраць Ірана падчас вучэбна-трэніровачнага збору ў Бушэры. Гэта адзін з этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які пройдзе ў траўні на Сейшэльскіх выспах.

Менскае «Дынама» завершыць выязную серыю матчам супраць «Лады»

Сёння менскае «Дынама» сустрэнецца з «Ладай» у выязным матчы КХЛ. У мінулым сезоне «Дынама» і «Лада» сустракаліся двойчы, і абодва разы перамагалі тальяцінцы. На дадзены момант «Дынама» займае пятае месца на Захадзе з 56 ачкамі.  

Беларускае Радыё Рацыя