Як стала вядома Tribuna.com, 56-гадовы беларускі спецыяліст Сяргей Яромка прызначаны на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі U-21. Афіцыйна на новай пасадзе ён будзе прадстаўлены на выканкаме АБФФ. Апошнім месцам працы спецыяліста быў «Мiнск», які ён узначальваў у мінулым сезоне. Па яго выніках каманда фінішавала на 9-м месцы. З 2019-га па 2020 год Яромка ўжо ўзначальваў мoладзeвую зборную Беларусі.
„Напалі” – „Барселона”, „Порту» – «Арсенал» сёння ў Лізе Чэмпіёнаў
Чэмпіён Італіі супраць Чэмпіёна Іспаніі. Такі матч павінен бы быць цэнтральным у 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў ці, прынамсі, выклікаць вельмі высокую цікавасць. Наогул, ён выкліча, але не па тых прычынах. Абедзве каманды ўжо ледзь не забыліся, што чэмпіёны – столькі бур і расчараванняў перажылі ў сёлетнім сезоне. “Напалі” і зусім пазаўчора змяніў трэнера. Упершыню за 27 гадоў “Напалі” трэніруюць тры галоўныя трэнеры ў адным сезоне. Гэта значыць упершыню ў эру праўлення Аўрэліё Дэ Лаўрэнціса. Прычына гэтага – тэмп горшага сезона каманды ў Серыі А за 15 гадоў. Выводзіць каманду з крызісу закліканы 55-гадовы Франчэска Кальцона. У “Барселоне” трэнер таксама сыходзіць у канцы сезона. Хаві ўжо афіцыйна аб’явіў аб гэтым. Абедзве каманды лідыруюць у сваіх лігах па валоданні мячом, прычым з прыстойным адрывам, паглядзім як пройдзе гульня сёння.
У другой пары “Порту” прымае “Арсенал”. Апошнім часам самы паспяховы футбольны клуб Партугаліі пачаў здаваць свае пазіцыі ў нацыянальным чэмпіянаце, а замест гэтага сканцэнтраваўся на паспяховых выступах у еўракубках. Што тычыцца лонданскага “Арсенала”, то клуб працягвае барацьбу за перамогу што ў Лізе чэмпіёнаў, што ў АПЛ. “Порту” і “Арсенал” у еўракубках, а менавіта ў Лізе чэмпіёнаў перасякаліся неаднаразова – як у групавым этапе, так і на стадыі плэй-оф. Больш перамог у гэтым супрацьстаянні ў “кананіраў”.
Нягледзячы на тое, што “Арсенал” сёння гуляе на выездзе, букмекеры схільныя аддаваць перамогу менавіта лонданскаму клубу.
Рыбакіна на камбэке выцягнула цяжкі матч за чвэрцьфінал турніру ў Дубаі
Казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна правяла свой другі матч на турніры ў Дубаі. На стадыі 1/8 фіналу суперніцай Рыбакінай стала полька Магдалена Фрэш. У першым сэце казахстанка зведала праблемы – аддала сваю падачу, аднак пасля зраўняла лік і вырвала перамогу на тай-брэйку – 7:6. Другую партыю Алена саступіла – 3:6. Усё вырашалася ў трэцяй, дзе казахстанка ўзяла верх – 6:4. У чвэрцьфінале Алена Рыбакіна сустрэнецца з прадстаўніцай Італіі Жасмін Пааліні, якая нечакана перайграла грэчаскую тэнісістку Марыю Сакары 6:4, 6:2.
Швейцарская “Жэнева-Сервет” атрымала перамогу ў Хакейнай лізе чэмпіёнаў
У швейцарскай Жэневе завяршыўся розыгрыш Хакейнай лігі чэмпіёнаў сезона-2023/24. Да вырашальнага матча турніру ў гэтым сезоне дабраліся дзеючыя чэмпіёны Швейцарыі з клуба “Жэнева-Сервет”, а таксама віцэ-чэмпіён Швецыі “Шэлефтэа” – абедзве каманды згулялі ў галоўным еўрапейскім фінале ўпершыню. Фінальная сірэна зафіксавала лік 3:2 на карысць “Жэневы-Сервет” – дагэтуль ніводная швейцарская каманда не станавілася пераможцам Хакейнай лігі чэмпіёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя