BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Наш валанцёр дапамагае на Алімпіядзе

Больш за тры гады ў Італіі гучыць беларускі голас — працуе Народная амбасада Беларусі ў Італіі. Гэта ініцыятыва стала пляцоўкай для салідарнасці, культурнай дыпламатыі і падтрымкі беларусаў за мяжой.

І пакуль Італія жыве ў алімпійскім рытме, беларусы не застаюцца ўбаку. Падчас Зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 яны далучаюцца да валанцёрства — дапамагаюць у арганізацыі падзей і адчуваюць сябе часткай вялікага міжнароднага свята спорту.

Фота Юліі Юхно

Распавядае Народная амбасадарка Беларусі ў Італіі Юлія Юхно:

-Не тое, што мы шмат маем дачыненняў, у нас ёсць валанцёр, які працуе на Алімпіядзе. Пасля будзе Паралімпіяда. Глядзім, канешне, сочым. Італія шмат медалёў узяла ў гэтым годзе.

Па словах Юліі Юхно, «народная дыпламатыя, культурны дыялог і валанцёрская энергія» — так сёння выглядае беларуская прысутнасць у Італіі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя