Першыя перамовы кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктара Лукашэнкі з новай прэзідэнткай Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсці Ковентры прайшлі па відэасувязі. Паводле паведамлення НАК, размова была канструктыўнай і закранала пытанні ўдзелу беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Аляксандр Апейкін у каментары вылучае асаблівую ўвагу на юных атлетах, якую падчас сустрэчы таксама адзначалі бакі:
– Санкцыі да дзіцяча-юнацкага спорту не зусім справядлівыя да беларускіх дзяцей. Санкцыі як мінімум з дзіцяча-юнацкага спорту павінны ўжо здымацца, бо гэтыя дзеці будуць бліжэй да еўрапейскіх суседзяў, у іх будуць нейкія сувязі з заходнімі краінамі. А зараз атрымліваецца, што ўсе беларускія атлеты, дзеці, дзіцячыя каманды ездзяць пераважна ў Расею на спаборніцтвы.
Вядома, што пытанне далейшага ўдзелу беларускіх спартсменаў, у тым ліку ў зімовай Алімпіядзе, МАК плануе абмеркаваць у бліжэйшыя месяцы. Паводле Апейкіна, беларусы дапушчаныя да ўдзелу ў асобных зімовых відах спорту ў нейтральным статусе, у тым ліку ў фігурным катанні, бабслеі, скелетоне і канькабежным спорце.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





