BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Юта” мінімальна саступіла “Таронта”, Калячонак вярнуўся ў склад

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) “Юта” ў гасцях саступіла “Таронта” з лікам 2:3. Беларускі абаронца «Юты» Уладзіслаў Калячонак вярнуўся ў ростэр пасля 8 матчаў і правёў на лёдзе 12 хвілін 25 секунд гульнявога часу пры паказчыку карыснасці +1. Усяго ў актыве 23-гадовага гульца 13 матчаў і 4 (1+3) ачкі. “Юта” займае 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Сабаленка застаецца лідарам рэйтынгу WTA

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) абнавіла рэйтынг у адзіночным разрадзе. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка знаходзіцца на першым радку сусветнага рэйтынгу, апярэдзіўшы польку Ігу Свёнтэк. На трэцім месцы знаходзіцца амерыканка Коры Гаўф. Беларуска Вікторыя Азаранка займае 20-ю пазіцыю. Лідарам мужчынскага рэйтынгу застаецца італьянец Янік Сінэр. Другі радок займае немец Аляксандр Звераў, трэці — іспанец Карлас Алькарас. Беларусы Ягор Герасімаў і Мікалай Галяк размясціліся на 335-й і 611-й пазіцыях адпаведна.

Менскае “Дынама” стане чэмпіёнам другі раз запар, калі пераможа футбалістаў БАТЭ

Футбалісты менскага “Дынама” сёння могуць афіцыйна аформіць другі запар тытул чэмпіёнаў Беларусі. Для гэтага падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі трэба перамагчы на ​​сваёй арэне барысаўскі БАТЭ. Гэта сустрэча пачнецца ў 20.00. Адзіны канкурэнт дынамаўцаў гарадзенскі “Нёман” нечакана не змог адолець у гасцявым паядынку 29-га тура футбалістаў “Смаргоні”, згуляўшы ўнічыю – 0:0.

Кісляк не згуляе юбілейны матч за берасцейскае “Дынама” у гэтым сезоне

Ветэран берасцейскага “Дынама” Сяргей Кісляк апошні раз выходзіў на поле 4 кастрычніка ў хатняй сустрэчы супраць “Слуцка”, якая завяршылася паразай яго “Дынама” 1:2. Гэта быў 99-ы матч у вышэйшай лізе ў форме берасцейцаў аднаго з самых аўтарытэтных беларускіх футбалістаў XXI стагоддзя. Чатыры паядынкі Кісляк прапусціў. Сезон падыходзіў да канца, таму прыхільнікі каманды не без падстаў чакалі, калі найдасведчаны паўабаронца правядзе юбілейную гульню. На жаль, ужо можна сапраўды сказаць, што не сёлета. На 70-й хвіліне матчу супраць «Віцебска», які берасцейцы прайгралі 0:2, гарадзенскі арбітр Аляксей Шыпіца выдаліў Сяргея з лавы запасных берасцейцаў за абразу чацвёртага суддзі – асістэнта рэферы ФІФА з Віцебска Юрыя Хомчанкі. А гэта значыць, што на Кісляка будзе накладзена дыскваліфікацыя і заключны паядынак чэмпіянату краіны супраць сталічнага “Дынама” ён прапусціць. Сяргей Кісляк – толькі шосты футбаліст за ўсю гісторыю вышэйшай лігі, хто быў выдалены з лавы запасных.

“Арыс” Шпілеўскага перамог у чэмпіянаце Кіпра

“Арыс”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, на выездзе “ўсухую” перамог АЕЛ у матчы 11-га тура чэмпіянату Кіпра — 3:0. “Арыс” з 26 ачкамі ідзе другім у табліцы, адстаючы ад “Пафасу” на пяць балаў. “Астэрас” на хатняй арэне саступіў ПАОК у матчы 12-га тура чэмпіянату Грэцыі — 1:2. У гаспадароў, якія забілі першымі, у старце выйшаў беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі, які быў заменены на 89-й хвіліне. “Астэрас” з 16 ачкамі займае сёмае месца ў табліцы.

“Рэал” дзякуючы галам Мбапэ, Вальвердэ і Белінгема на выездзе перамог “Леганэс” у матчы 14-га тура чэмпіянату Іспаніі — 3:0. “Рэал” з 30 ачкамі падняўся на другое месца ў табліцы, скараціўшы адставанне ад “Барселоны” да чатырох ачкоў. Пры гэтым у каманды Карла Анчалоці ёсць гульня ў запасе.

“Напалі” перамог “Рому” ў матчы 13-га тура чэмпіянату Італіі — 1:0. У гаспадароў на 54-й хвіліне забіў форвард Рамэлу Лукаку. “Напалі” з 29 ачкамі вярнуўся на першае месца ў табліцы, абышоўшы “Аталанту”, “Інтэр” і “Фіярэнціну”, у якіх па 28 балаў. “Рома” з 13 ачкамі ідзе 12-й.

«Манчэстэр Юнайтэд» у першым матчы пад кіраўніцтвам Рубена Амарыма згуляў унічыю з «Іпсвічам» 1:1. На другой хвіліне нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рашфард адкрыў лік. «Іпсвіч Таун» на 43-й хвіліне зраўняў намаганнямі форварда Амары Хатчынсана — 1:1. Пасля 12 згуляных “Манчэстэр Юнайтэд” набраў 16 ачкоў. Турнірную табліцу чэмпіянату Англіі ўзначальвае “Ліверпуль”, у якога 31 ачко.

Беларускае Радыё Рацыя