BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Качалоўскі забяспечыў “Гомелю” перамогу ў Віцебску

Хакеісты “Гомеля” зраўнялі лік у паўфінальнай серыі супраць “Віцебска” ў плэй-оф чэмпіяната Беларусі.

У гасцях “рысі” перамаглі 4:3, прычым галоўным героем стаў Алег Качалоўскі, які двойчы закінуў у брамку суперніка. Пасля ўпэўненага пачатку гасцей, “мядзведзі” здолелі адыграцца за дзве хвіліны, але ў трэцім перыядзе ўсё ж прапусцілі пераможны шайбу. Цяпер лік у серыі 1:1, а наступныя сустрэчы адбудуцца ў Гомелі — 29 і 31 сакавіка.

Сабаленка зноў у фінале: беларуска бліскуча дабралася да вырашальнай стадыі турніру ў Маямі

Арына Сабаленка прайшла ў фінал прэстыжнага турніру серыі WTA-1000 у Маямі. У паўфінале першая ракетка свету не пакінула шанцаў італьянцы Ясмін Паоліні — 6:2, 6:2. Паядынак доўжыўся ўсяго 72 хвіліны. На шляху да вырашальнай сустрэчы беларуска перамагла шэраг моцных суперніц, у тым ліку мінулагоднюю чэмпіёнку амерыканку Дэніэль Колінз і кітайскую зорку Чжэн Цыньвэнь. У фінале Арына сустрэнецца з пераможцай пары Джэсіка Пегула — Аляксандра Эала. Фінал адбудзецца 30 сакавіка, пераможца атрымае $1,2 млн і 1000 рэйтынгавых балаў.

Футбалісткі «Мінска» згулялі на ўсе 16: разгром у Гомелі

Жаночая каманда сталічнага «Мінска» ў трэцім туры чэмпіянату Беларусі не пакінула шанцаў футбалісткам з Гомеля — вынік 16:0 кажа сам за сябе. Пяць мячоў на свой рахунак запісала лідарка бамбардзірскай гонкі Міраслава Зубко, якая цяпер мае 7 галоў у сезоне. «Дынама-БДУФК» таксама працягнула пераможную серыю, узяўшы тры ачкі ў матчы з «Нафтанам» 2:0.

Яшчэ адзін футбольны талент у “Ягелоніі”?

У “Ягелоніі” з’явіўся новы герой — 16-гадовы паўабаронца Оскар Пятушэўскі, якога ўжо называюць адным з самых таленавітых футбалістаў у Еўропе свайго ўзросту. Выхаванец мясцовай футбольнай акадэміі з кожным матчам усё больш прыцягвае ўвагу не толькі польскіх фанатаў, але і скаўтаў з вядомых клубаў. Пятушэўскі дэбютаваў у дарослай камандзе яшчэ летам мінулага года, калі выйшаў на поле ў гульні супраць амстэрдамскага “Аякса” ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. Пазней трэнер “Ягелоніі” Адрыян Семенец паступова даваў юнаку ўсё больш шанцаў. Сёлета ён ужо рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе “жоўта-чырвоных”, у тым ліку ў важным матчы супраць “ГКС Катавіцы”. Трэнеры адзначаюць яго тэхніку, чытанне гульні і футбольную інтуіцыю. Некаторыя параўноўваюць Пятушэўскага з Хесусам Імазам.

Беларускае Радыё Рацыя