У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ “Калгары” на чужой пляцоўцы саступіў “Даласу” — 2:6. У складзе гасцей 26-гадовы беларускі форвард Ягор Шаранговіч не вызначыўся выніковымі дзеяннямі. Шаранговіч правёў на лёдзе 14 хвілін 58 секунд, нанёс 4 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

Стала вядома куда пяройдзе паўабаронца “Нёмана” Алыкулаў
Наступным клубам былога паўабаронцы гарадзенскага “Нёмана” Гульжыгіта Алыкулава стане каманда другога дывізіёна чэмпіянату Расіі маскоўскае “Тарпеда”. Раней за яго выступалі беларускія футбалісты Дзяніс Лапцеў і Павел Сядзько. Як паведамляе крыніца, «Тарпеда» заключыць кантракт з вінгерам тэрмінам на тры гады. 24-гадовы футбаліст, які знаходзіцца ў статусе свабоднага агента пасля завяршэння дамовы з “Нёманам”, у складзе якога ён выйграў Кубак Беларусі, ужо знаходзіцца ў Маскве.
Футбалісты менскага “Дынама” адправіліся ў Сумгаіт на матч Лігі канферэнцый з “Ларнам”
Футбалісты менскага “Дынама” адправіліся ў Сумгаіт на матч Лігі канферэнцый з паўночнаірландскім “Ларнам”, які адбудзецца 12 снежня. Галоўны трэнер чэмпіёнаў Беларусі Вадзім Скрыпчанка ўключыў у выязны склад 22 гульцы. Для дынамаўцаў гэта будзе перадапошні паядынак асноўнага этапа трэцяга па рангу кантынентальнага турніру. Да гэтага яны пацярпелі чатыры паразы. Футбалісты “Ларна” таксама прайгралі ўсе чатыры папярэднія матчы. Пасля чатырох гульнявых дзён турнірную табліцу ўзначальваюць лонданскі “Чэлсі” і варшаўская “Легія”, якія набралі па 12 ачкоў з 12 магчымых.
“Атлетыка” здзейсніў камбэк пасля 1:3 і вырваў перамогу ў “Севільі”
Мадрыдскі “Атлетыка” на хатняй арэне ў валявым стылі перамог “Севілью” ў матчы 16-га тура чэмпіянату Іспаніі — 4:3. Гаспадары саступалі з лікам 1:3 да 57-й хвіліны, аднак здолелі зрабіць уражлівы камбэк: Антуан Грызман аформіў дубль, забіўшы пераможны мяч на 94-й хвіліне. “Атлетыка” з 35 ачкамі ідзе трэцім у табліцы, адстаючы ад мадрыдскага “Рэала” на адзін бал. У “Севільі” 19 ачкоў і 13-я пазіцыя. “Арсенал” страціў ачкі ў матчы з “Фулхэмам” 1:1, “Чэлсі” адправіў чатыры мячы ў браму “Тотэнхэм” 4:3 у матчах 15-га тура чэмпіянату Англіі. Госці саступалі з лікам 0:2 да 11-й хвіліны, але змаглі выправіць сітуацыю. Дублем з пенальці ў «сініх» вызначыўся Коўл Палмер. “Чэлсі” выйшаў на другое месца. “Напалі” на хатнім стадыёне саступіў “Лацыа” ў матчы 15-га тура чэмпіянату Італіі — 0:1. “Напалі” з 32 ачкамі займае другое месца ў табліцы, адстаючы ад “Аталанты” на два балы. У «Лацыё» 31 ачко і пятая пазіцыя.
Пяцёра беларусаў выступяць на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе
Пяцёра беларускіх спартоўцаў выступяць на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе, які стартуе заўтра ў Будапешце. Планетарны форум пройдзе з 10 па 15 снежня ў 25-метровым басейне “Дунай-Арэны”, усяго плыўцы разыграюць 46 камплектаў узнагарод. Сярод удзельнікаў – пяцёра беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. На старт заплываў выйдуць чэмпіён свету і Еўропы на кароткай вадзе Ілья Шымановіч, пераможца кантынентальнага першынства ў малым басейне Анастасія Шкурдай, а таксама Аліна Змушко, Анастасія Куляшова і Рыгор Пякарскі.
Дамініканскі бейсбаліст Сота падпісаў найбуйнейшы кантракт у гісторыі спорту
26-гадовы бейсбаліст з Дамініканскай Рэспублікі Хуан Сота падпісаў найбуйнейшы кантракт у гісторыі сусветнага спорту. Клуб Галоўнай лігі бейсбола (MLB) “Нью-Ёрк Мец” заключыў з Сота 15-гадовую дамову на 765 мільёнаў даляраў. Кантракт з аўтфілдэрам прадугледжвае сярэднюю гадавую выплату ў памеры 51 мільён без адтэрміновак. З улікам бонусаў агульны кошт пагаднення можа перавысіць 800 мільнаў. Самы працяглы кантракт у гісторыі MLB робіць Сота найбольш высокааплатным атлетам ва ўсіх прафесійных відах спорту. Хуан Сота з’яўляецца чэмпіёнам Галоўнай лігі бейсбола сезона-2019 у складзе “Вашынгтон Нэшыяналс”. Таксама дамініканец чатыры разы ўдзельнічаў у Матчы ўсіх зорак і тройчы выбіраўся ў першую зборную найлепшых гульцоў лігі па выніках чэмпіянату.
Беларускае Радыё Рацыя






