BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калумбія ў меншасці перайграла Уругвай і выйшла ў фінал Кубка Амерык

Зборная Калумбіі мінімальна перамагла Уругвай у другім паўфінале Кубка Амерыкі-2024. Адзіным забітым мячом вызначыўся Джэферсан Лерма пасля навеса з кутавога экс-паўабаронцы “Рэала” Хамеса Радрыгеса. У кампенсаваны час да першага тайма чырвоную картку атрымаў абаронца калумбійцаў Даніэль Муньас, але колькаснай перавагай Уругваю скарыстацца не ўдалося. У фінале турніру Калумбія сустрэнецца з дзейным чэмпіёнам – зборнай Аргенціны.

Вакуліч стаў гульцом берасцейскага «Дынама»

Беларускі абаронца Аляксей Вакуліч стаў гульцом берасцейскага “Дынама”. Ён перайшоў на правах арэнды з тульскага “Арсенала”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Паведамляецца, што паміж клубамі ёсць папярэдняя дамоўленасць, паводле якой футбаліст можа працягнуць кар’еру ў Берасці і пасля заканчэння тэрміна арэнды.

На чэмпіянаце свету 2026 у дзень могуць праходзіць да 6 матчаў

Стала вядома, як будзе выглядаць размеркаванне матчаў на Чэмпіянаце Свету па футболе 2026 года. Нагадаем, турнір пройдзе ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Падрабязнасці паведамляе выданне ViNL. Усяго на групавым этапе магчыма да шасці матчаў за дзень. У суме на мундыяле правядуць 104 матчы, а 48 каманд будуць падзелены адразу на 12 груп – ад А да L. У плэй-оф ЧС упершыню з’явіцца стадыя 1/16 фіналу: з групы выйдуць па дзве лепшыя каманды, а таксама восем лепшых каманд, якія занялі трэція месцы ў сваіх групах.

Сталі вядомы першыя пераможцы адкрытага Кубка Беларусі па плаванні

У Берасцейскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту праходзіць адкрыты Кубак Беларусі па плаванні. На спаборніцтвы заявіліся каля 300 спартоўцаў з Беларусі і Расеі, у ліку ўдзельнікаў наймацнейшыя прадстаўнікі нацыянальнай каманды. Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны на дыстанцыі 200 м брасам, упэўненыя перамогі ў гэтым відзе святкавалі Ілля Шымановіч (Менск) і Аліна Змушко (Гомельская вобласць), якія рыхтуюцца да Алімпійскіх гульняў у Парыжы. На двухсотметроўцы батэрфляем найлепшыя вынікі паказалі Іван Шамшурын і Лізавета Акшаева, якія прадстаўляюць Віцебшчыну. На гэтай жа дыстанцыі комплексным плаваннем у жанчын поспех святкавала расейка Ірына Шваева, а ў фінале на 1500 м вольным стылем – Алеся Акінчыц з каманды Магілёўскай вобласці. На “палцінніку” вольным стылем залатыя медалі заваявалі менчанка Анастасія Куляшова і Уладзіслаў Макарэвіч з Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя