BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канадцы справіліся з нарвежцамі на ЧС па хакеі

Зборная Канады нанесла паразу камандзе Нарвегіі 4:1, амерыканцы разабраліся з французамі 5:0 у матчах групавога этапа чэмпіянату свету ў Чэхіі. Канадцы ідуць першымі ў табліцы групы “А”, апярэджваючы па дадатковых паказчыках швейцарцаў. Зборная ЗША на трэцім месцы ў групе “В”.

Менскае “Дынама” дамовілася з першым навічком-легіянерам міжсезоння

Менскае “Дынама” паведаміла пра дасягнутую дамоўленасць аб падпісанні кантракта з канадскім абаронцам Брэды Лайлам. 24-гадовы абаронца мінулы сезон правёў у сістэме “Калгары”. На рахунку канадца 47 матчаў у АХЛ за “Калгары Рэнглерз” з 15 (6+9) ачкамі. У АХЛ ён таксама гуляў за «Спрынгфілд Тандэрбердс» і «Правідэнс Бруінз». Мае досвед гульні ў Еўропе. У сезоне-2020/21 на правах арэнды правёў 6 матчаў за славацкую «Дзецву», у якіх набраў 3 (1+2) балы, – інфармуе прэс-служба «зуброў».

Коласаў можа вярнуцца ў менскае «Дынама», у беларуса праблемы з адаптацыяй у ЗША

22-гадовы беларускі брамнік «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў можа вярнуцца ў менскае «Дынама». Як паведамляе «БХ», хакеіст мае праблемы з адаптацыяй у Паўночнай Амерыцы. Коласаў падпісаў кантракт пачаткоўца з «Філадэльфіяй» на 3 гады ў ліпені мінулага года.

Сезон-2023/2024 беларус правёў на правах арэнды ў менскім «Дынама». У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ на яго рахунку 47 гульняў, 22 перамогі. Коласаў правёў 4 сухія матчы. У плэй-оф ён правёў 6 гульняў, у 2 перамог. Усяго Коласаў правёў у КХЛ 132 матчы.

«Лідс» разграміў «Норвіч» і прабіўся ў фінал плэй-оф за выхад у АПЛ

У другім матчы 1/2 фіналу плэй-оф за выхад у АПЛ «Лідс» перамог «Норвіч» 4:0. Першая гульня завяршылася ўнічыю – 0:0. Па суме двух матчаў «Лідс» выйшаў у фінал. Другі фіналіст вызначыцца пасля матчу «Саўтгемптан» – «Вэст Бромвіч», які адбудзецца сёння. У гэтай пары таксама першая гульня завяршылася нулявой нічыёй. Фінал плэй-оф адбудзецца 26 траўня ў Лондане на «Уэмблі».

«Ліверпуль» абвясціў, што Алькантара пакіне клуб летам

Паўабаронца «Ліверпуля» Цьяга Алькантара ўлетку стане вольным агентам. Клуб абвясціў, што гэта адбудзецца з-за завяршэння кантракта. Цьяга Алькантара перайшоў з «Баварыі» ў «Ліверпуль» у верасні 2020 года за 22 мільёны еўра. За 4 сезоны іспанец згуляў 98 матчаў, аформіў 3 галы і аддаў 6 выніковых перадач. За апошнія 13 месяцаў правёў усяго 1 гульню з-за праблем са сцягном. Разам з «Ліверпулем» стаў уладальнікам Кубка Англіі, Кубка лігі і Суперкубка Англіі.

40-гадовая экс-абаронца зборнай Беларусі Зюзькова завяршыла кар’еру

40-гадовая экс-абаронца зборнай Беларусі і «Гарызонта» Вольга Зюзькова завяршыла кар’еру. Аб гэтым паведамляе Bet News. Апошні матч Зюзькова правяла напярэдадні. Яе «Гарызонт» у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі саступіў «Мiнскy» 0-3. Зюзькова – 9-разовая чэмпіёнка Беларусі. Раней яна выступала ў Беларусі за «Бярэзіну», «Гомельскія рысі», «Алімпію» і «Мiнск».

Беларускае Радыё Рацыя