
“Карона” на выездзе саступіла “Ягелоніі” ў матчы 1/4 фіналу Кубка Польшчы. Асноўны час сустрэчы завяршыўся нічыёй 1:1, а ў дадатковы ангольскі форвард Афіміка Пулулу забіў вырашальны мяч на 122-й хвіліне 2:1. У гасцей беларускі нападнік Яўген Шыкаўка выйшаў на замену на 46-й хвіліне. “Відзэў” на выездзе саступіў кракаўскай “Вісле” 1:2. У дадатковы час перамогу «Вісле» прынёс гол нападніка Шымона Сабчака на 120-й хвіліне. У гаспадароў беларускі галкіпер Антон Чычкан трапіў у заяўку на паядынак, аднак на поле не з’явіўся.
“Ліверпуль” разабраўся з “Саўтгемптанам” і сыдзецца з “Манчэстар Юнайтэд” у чвэрцьфінале Кубка Англіі
“Ліверпуль” на хатняй арэне “ўсухую” перамог “Саўтгемптан” у матчы 1/8 фіналу Кубка Англіі — 3:0. У чвэрцьфінале “чырвоныя” будуць змагацца з “Манчэстэр Юнайтэд”, які абыграў у паралельнай сустрэчы “Нотынгем Форэст” 1:0. “Чэлсі” на хатняй арэне перамог “Лідс” — 3:2. Вырашальны мяч у гаспадароў забіў Конар Галахер на 90-й хвіліне. У складзе “арыстакратаў” адзначыўся таксама Міхаіл Мудрык. У чвэрцьфінале «сінія» сыдуцца з «Лестэрам». “Інтэр” разграміў “Аталанту” ў матчы 21-га тура чэмпіянату Італіі – 4:0. “Інтэр” з 69 ачкамі лідаруе ў табліцы, апярэджваючы “Ювентус” на 12 балаў. “Напалі” на выездзе разграміў “Сасуола” — 6:1. У гасцей хет-трык аформіў Віктар Асімхен, дубль на рахунку Хвічы Кварацхеліі. “Напалі” з 40 ачкамі ідзе дзевятым у табліцы
Баскетбалісткі “Мінска” працягнулі пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі да 20 матчаў
Баскетбалісткі “Мінска” працягваюць перамагаць у матчах жаночага чэмпіянату Беларусі. Лідары святкавалі сваю 20-ю вікторыю запар, упэўнена перайграўшы ў Берасці аўтсайдараў турніру баскетбалістак мясцовай “Вікторыі” – 123:35. Гарадзенская “Вікторыя” прымала на сваёй пляцоўцы “Гомельскіх рысяў” і прайграла з лікам 61:92.
Гандбалісткі зборнай Беларусі перамаглі ЦСКА-2 у першым спарынгу
Гандбалісткі зборнай Беларусі паспяхова правялі першы з двух таварыскіх матчаў з маскоўскай камандай ЦСКА-2. На паркеце менскага Дома гандбола падначаленыя Валерыя Пяўніцкага перамаглі гасцей з расейскай сталіцы з лікам 40:31. Лепшымі ў складзе гаспадынь былі Яна Сотнікава і Ганна Рабчанка, якія закінулі па шэсць мячоў.
Шымановіч і Люмсдэн не прайшлі ў чвэрцьфінал турніру ў ЗША
Беларуска-брытанскі дуэт Ірына Шымановіч / Майя Люмсдэн саступіў расейскай пары Ірына Храмачова / Яна Сізікава ў матчы 1/8 фіналу хардавага турніру ў амерыканскім Осціне — 0:6, 1:6. Сустрэча працягвалася 52 хвіліны.
Беларускае Радыё Рацыя






