BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Харватыя нечакана разграміла Чэхію

Учора ўвечары, 9 чэрвеня, на футбольных палях Еўропы адбыўся шэраг матчаў кваліфікацыйнага групавога этапу адбору на чэмпіянат свету 2026 года, які пройдзе ў ЗША, Канадзе ды Мексіцы. Казахстан на сваім полі саступіў Паўночнай Македоніі з лікам 0:1. Харватыя разграміла Чэхію 5:1. Эстонія на сваім полі мінімальна саступіла лідару групы Нарвегіі 0:1. Італія з лікам 2:0 перамагла Малдову. Фарэрскія выспы здабылі валявую перамогу над Гібралтарам з лікам 2:1. Цікавы матч выдалі Бельгія ды Уэльс. Спачатку бельгійцы павялі ў ліку 3:0. Пасля валійцы тры галы адквіталі 3:3. І толькі на 88 хвіліне Кэвін дэ Бройнэ здабыў перамогу для сваёй зборнай 4:3.

А тым часам ФІФА адхіліла просьбу Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» правесці матч кваліфікацыі чэмпіянату свету супраць Шатландыі ў верасні на Нацыянальным стадыёне ў Менску.
На кангрэсе ФІФА ў Парагваі прадстаўнікі беларускага боку звярнуліся з апошняй апеляцыяй да кіраўнічага органа сусветнага футбола, якая была адхілена.

Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне на Беларусь былі накладзеныя мінімальныя санкцыі. Зборная і клубы вымушаныя прымаць сапернікаў на нейтральных стадыёнах (напрыклад у Сербіі, Венгрыі, Азербайджане).

Умоўна хатні матч супраць Шатландыі павінен прайсці 8 верасня. Беларусь таксама трапіла ў адну групу з Грэцыяй і Даніяй. Старт — 5 верасня гасцявым матчам супраць Грэцыі.

У Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі працягваецца фінальнае супрацьстаянне «Аклахомы», якая грае ў фінале ўпершыню з 2012 года ды «Індыяны», якая дабралася да фіналу наогул упершыню з 2000 года.
Гэтым разам «Аклахома» перамагла «Індыяну» з лікам 123:107 і лік у серыі да чатырох перамог стаў роўным 1:1.

Пасля завяршэння ў Парыжы турніра Ралан Гарос былі абноўленыя табліцы сусветнага рэйтынгу тэнісістаў. У ATP першы радок па-ранейшаму працягвае займаць італьянец Янік Сінэр. Другім ідзе гішпанец Карлас Алькарас. І замыкае тройку лідараў прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў. Лепшы беларускі тэнісіст Эрык Аруцюнян апусціўся на адну пазіцыю на 494-е месца. А Ягор Герасімаў узняўся з 507-га радка на 503-ы.

Рэйтынг ATP па стане на 9 чэрвеня:

1. Янік Сінэр (Італія) – 10 880 ачкоў
2. Карлас Алькарас (Гішпанія) – 8 850
3. Аляксандр Звераў (Германія) – 6 385
4(5). Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) – 4 800
5(6). Новак Джокавіч (Сербія) – 4 630
6(7). Ларэнца Музеці (Італія) – 4 560
7(4). Тэйлар Фрыц (ЗША) – 4485
8(12). Томі Пол (ЗША) – 3 510
9(10). Хольгер Рунэ (Данія) – 3 440
10(9). Алекс дэ Мінаур (Аўстралія) – 3285
494(493). Эрык Аруцюнян (Беларусь) – 82
503 (507). Ягор Герасімаў (Беларусь) – 77

У рэйтынгу WTA па-ранейшаму на першым месцы знаходзіца беларуска Арына Сабалаенка. На другім месцы амерыканка Коры Гаўф. На трэцім яе суайчынніца Джэсіка Пегула. Полька Іга Свёнтэк апусцілася з пятай на сёмую пазіцыю.
Вікторыя Азаранка таксама апусцілася з 73-га на 75-ы радок. А вось Аляксандра Сасновіч на два радкі узнялася – са 107 на 105.

Рэйтынг WTA па стане на 9 чэрвеня:
1. Арына Сабаленка (Беларусь) – 11553 ачкі
2. Коры Гаўф (ЗША) – 8083
3. Джэсіка Пегула (ЗША) – 6483
4. Жасмін Пааліні (Італія) – 4805
5(7). Чжэн Цыньвэнь (Кітай) – 4668
6. Міра Андрэева ​​(Расея) – 4636
7(5). Іга Свёнтак (Польшча) – 4618
8. Мэдысан Кіз (ЗША) – 4484
9(10). Паўла Бадоса (Гішпанія) – 3684
10(9). Эма Навара (ЗША) – 3649
75(73). Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 884
105(107). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) – 689

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя