BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

„Кельцэ“ Каралька прабіўся ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

Польскі клуб “Кельцэ” з беларускім гульцом Арцёмам Каральком да апошніх хвілін біўся за выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і ўсё ж дамогся свайго. У выязным матчы супраць харвацкага “Заграба” чэмпіёны Польшчы здолелі на апошніх хвілінах вырваць перамогу – 27:26. Беларускі лінейны “Кельцэ” тройчы адправіў мяч у браму супернікаў і цяпер мае 37 галоў у гэтым сезоне. А вось яго суайчыннік Ігар Бяляўскі, які выступае за “Заграб”, закінуў двойчы і давёў свой лік да 52 мячоў у гэтым розыгрышы.

«Нёман» не здолеў узламаць абарону «Іслачы» – лёс паўфіналу вырашыцца ў Менску

Фіналісты мінулага Кубка Беларусі «Нёман» і «Іслач» зноў сышліся ў вырашальным супрацьстаянні, але гэтым разам матч завяршыўся без галоў – 0:0. Гарадзенцы мелі перавагу на сваім полі, але так і не здолелі ператварыць моманты ў забітыя мячы. Сустрэча ў адказ, якая вызначыць паўфіналіста, адбудзецца 9 сакавіка ў Менску.

«Інтэр» упэўнена перамог «Феенорд», а «Барселона» вырвала перамогу, гуляючы ў меншасці

У чарговых матчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў міланскі «Інтэр» даказаў сваю моц у Ратэрдаме, абыграўшы мясцовы «Феенорд» з лікам 2:0. Галы на свой рахунак запісалі Маркус Цюрам на 38-й і Лаўтара Марцінэс на 50-й хвіліне, а Пётр Зеліньскі не рэалізаваў пенальці. «Барселона» здзейсніла сапраўдны подзвіг у Лісабоне. Пасля выдалення абаронцы Кубарсі на 22-й хвіліне каталонцы доўга абараняліся, але на 61-й хвіліне Рафінья забіў адзіны і пераможны гол у браму «Бенфікі» – 1:0. «Баварыя» без праблем справілася з «Баерам» – 3:0. Дубль Гары Кейна і гол Мусіалы пакінулі Леверкузен без шанцаў. А ў Парыжы «Ліверпуль» вырваў перамогу над ПСЖ у самай канцоўцы. Адзіны гол на 87-й хвіліне забіў Харві Эліот, прынёсшы англічанам мінімальную перамогу 1:0. Матчы ў адказ адбудуцца 11 сакавіка.

«Лакаматыў» стаў апошнім удзельніка плэй-оф

Аршанскі «Лакаматыў» стаў апошнім удзельнікам плэй-оф экстралігі, святкаваўшы перамогу над наваполацкім «Хімікам» у вырашальным матчы серыі. Пасля першай перамогі аршанцаў у авертайме 1:0 супернікі здолелі ўзяць рэванш 5:1, і лёс пуцёўкі ў чвэрцьфінал вырашаўся ў трэцім матчы. Да апошняга перыяду на табло была нічыя 1:1, але «Лакаматыў» яшчэ тройчы засмуціў суперніка і зафіксаваў перамогу – 4:1. Цяпер каманда з Оршы будзе сустракацца з пераможцам рэгулярнага сезона – «Юнацтвам».

Азаранка працягвае барацьбу на турніры ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азарэнка паспяхова стартавала на турніры WTA-1000 у Індыян-Уэлсе (ЗША). У першым раўндзе яна перамагла 18-гадовую амерыканку Клерві Нгунуэ ў двух сэтах – 6:4, 7:6 (9:7). У наступным раўндзе суперніцай Азарэнкі стане кітайская тэнісістка Чжэн Цыньвэнь. Варта адзначыць, што Вікторыя ўжо тройчы перамагала на гэтым турніры – у 2009, 2011 і 2016 гадах. Арына Сабаленка, якая займае першае месца ў сусветным рэйтынгу, распачне выступы з другога раўнда, дзе яе чакае пераможца пары Маккартні Кеслер (ЗША) – Ганна Блінкова (Расея).

Беларускае Радыё Рацыя