BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кенійка Кіпьегон пабіла сусветны рэкорд у бегу на 1500 метраў

Фейт Кіп’егон з Кеніі ўсталявала новы сусветны рэкорд у бегу на 1 500 м. Дасягненне было ўсталявана на этапе Брыльянтавай лігі ў Парыжы. Кіп’егон прабегла дыстанцыю за 3 хвіліны, 49,04 секунды. Папярэдні рэкорд таксама належаў Кіп’егон (3 хвіліны, 49,11 секунды). Аўстралійка Джэсіка Хал з вынікам 3.50,83 выдала найлепшы ў гісторыі час для спартовак еўрапеоіднай расы, забраўшы яго ў Таццяны Казанкінай з 1980 года. Нагадаю, раней украінка Яраслава Магучых пабіла сусветны рэкорд у скачках у вышыню, які трымаўся з 1987 года.

Ягор Мажуга папоўніў шэрагі “Віцебска”

Расейскі абаронца Ягор Мажуга стаў гульцом «Віцебска». 29-гадовы хакеіст падпісаў кантракт з клубам. Пра гэта паведамляе прэс-служба “мядзведзяў”. У мінулым сезоне Мажуга гуляў у чэмпіянаце ВХЛ за “Іжсталь”. У 27 гульнях рэгуляркі ён набраў 9 (1+8) ачкоў. Ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў складзе менскага “Юнацтва” (2019, 2020), і выйграў кубак Салея (2019). Таксама ў яго актыве два сезоны (20/21, 22/23) за салігорскі «Шахцёр», з якім стаў уладальнікам бронзавых медалёў чэмпіянату. Адзначым, што Мажуга выступаў раней у ВХЛ за “Сарыарку”, новакузнецкі “Металург” і “Рубін”.

Паўлу Савіцкаму няма роўных па колькасці паядынкаў у вышэйшай лізе да наступлення трыццацігоддзя

Нападнік гарадзенскага “Нёман” Павел Савіцкі, які адкрыў лік у матчы з «Мінскам», даў чарговую нагоду распавесці пра яго фенаменальнасць. І не толькі дзякуючы таму, што стаў галоўным крыўдзіцелем “гараджан” (ён 11 разоў забіваў галы “Мінску” — больш за ўсіх). 12 ліпеня лідару атак “Нёмана” споўніцца 30 гадоў. Такім чынам, матч з менчанамі стаў для яго апошнім у чэмпіянаце краіны перад юбілеем. Вінгеру няма роўных па колькасці паядынкаў у вышэйшай лізе да наступлення трыццацігоддзя. У яго актыве 346 матчаў. Акрамя яго, мяжу 300 гульняў да ўзяцця такой узроставай адзнакі пакаралі толькі тры гульцы: Дзмітрый Ліхтаровіч сустракаў 30-годдзе, маючы за плячыма 325 паядынкаў, Віталь Тарашчык — 322 і Максім Разумаў — 310. Што да бамбардзірскіх паказчыкаў, то толькі чатыры футбалісты адзначалі юбілей, маючы ў сваіх паслужных спісах не менш за сотню забітых мячоў: Раман Васілюк — 161 гол, Валерый Стрыпейкіс — 130, Павел Савіцкі — 118 і Віталь Радзівонаў — 102 галы.

У «Манчэстэр Сіці» самы дарагі склад, «Рэал» і «Арсенал» у тройцы па версіі Transfermarkt

У «Манчэстэр Сіці» самы дарагі склад па версіі Transfermarkt. Рынкавы кошт гульцоў складае 1 мільярд 380 мільёнаў еўра. Другое месца ў «Рэала» – 1 мільярд 280 мільёнаў, трэцяе займае «Арсенал» 1 мільярд 180 мільёнаў. У Топ-10 самых дарагіх складаў на пачатак ліпеня па версіі Transfermarkt увайшлі таксама «Чэлсі», «ПСЖ», «Баварыя», «Ліверпуль», «Барселона», «Тотэнхэм», замыкае спіс «Манчэстэр Юнайтэд».

Беларускае Радыё Рацыя