У сувязі з гэтым Ілля атрымаў памятны прыз ад прэзідэнта праўлення польскага клуба. Таксама паведамляецца, што хутка беларуса ўзнагародзяць і спецыяльнай статуэткай ад Экстракласы. Першы матч «Сталі» пасля аднаўлення чэмпіянату ўжо заўтра
БАТЭ праяўляе інтарэс да Руслана Лісаковіча
21-гадовым беларускім паўабаронцам Русланам Лісаковічам цікавіцца БАТЭ, пра гэта паведамляе беларускі журналіст Уладзіслаў Татур. У студзені футбаліст пакінуў махачкалінскае «Дынама» і знаходзіцца ў статусе свабоднага агента. Ранее паведамлялася, што «Нёман» таксама праяўляе цікавасць да футбаліста і той трэніруецца з гарадзенскай камандай. На рахунку Лісаковіча 20 матчаў у Д2 Расеі за год.
Шукураў блізкі да пераходу ў венгерскі клуб
Экс-паўабаронца «Нёмана» Алімардон Шукураў можа працягнуць кар’еру ў Венгрыі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Заўзеем за ФК «Нёман». Па дадзеных крыніцы, футбаліст падпісаў сваю частку дамовы і чакае поўнага аднаўлення ад траўмы, а таксама афармлення працоўнай візы, пасля чаго адправіцца ў Венгрыю для праходжання медагляду, па выніках якога клуб вырашыць ці заключаць кантракт з паўабаронцам. Таксама паміж гульцом і «Нёманам» захоўваецца дамоўленасць, згодна з якой у выпадку няўдачы Алімардон вернецца ў Гародню. У мінулым сезоне Шукураў правёў 21 матч у вышэйшай лізе, забіў тры мячы.
“Чэлсі” выбіў з Кубка Англіі «Астан Вілу»
Завяршыліся астатнія матчы 1/16 фіналу Кубка Англіі. “Чэлсі” і “Нотынгем” святкавалі перамогі над “Астан Вілай” і “Брыстоль Сіці” адпаведна. Лонданцы перамаглі 3:1, а вось «Нотынгем» і «Брысталь» высвятлялі пераможцу ў серыі пенальці, згуляўшы ўнічыю 1:1 і поспех быў на баку футбалістаў «Нотынгема». Мадрыдскі “Атлетыка” і “Атлетык” з Більбао згулялі першы паўфінальны матч Кубка Іспаніі. Перамогу з мінімальным лікам 1:0 святкавалі баскі. Матч у адказ адбудзецца 29 лютага.
Зборныя Катара і Іарданіі згуляюць у фінале Кубка Азіі па футболе
На Кубку Азіі па футболе, які праходзіць у Катары, вызначыліся фіналісты турніру. Першым удзельнікам фіналу нечакана стала каманда Іарданіі, якая ў паўфінале нанесла паразу футбалістам з Рэспублікі Карэя. Удалы паход па сетцы хатняга турніру працягваюць дзейныя чэмпіёны кантынента з Катара, якія ў драматычным паўфінале выбілі з барацьбы каманду Ірана – 2:1. Паядынак за званне ўладальніка Кубка Азіі па футболе паміж камандамі Іарданіі і Катара пройдзе 10 лютага.
Энас і Борыкаў унесены ў спіс траўмаваных «Дынама»
Нападнікі менскага “Дынама” Сэм Энас і Ягор Борыкаў атрымалі траўмы ў нядаўніх матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ і ўнесены ў адпаведны спіс. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба.
Энас з 44 (20 24) ачкамі – лепшы бамбардзір каманды. На рахунку Борыкава 8 (5+3) ачкоў. У спісе траўмаваных застаюцца: Віталь Пінчук, Аляксандр Сувораў, Брэт Рычы, Дзмітрый Дзярабін, Мікіта Смірноў і Іван Сякерын.
Эрнандэс-Зіненка стаў гульцом «Гродна-93»
Прэс-служба «Прынямоння» паведаміла пра падпісанне нападніка Дарала Эрнандэса-Зіненка. 34-гадовы цяжкі форвард будзе выступаць за «Гродна-93». З 2021 па 2023 гады ў Адзінай лізе ВТБ Эрнандэс-Зіненка правёў 36 матчаў у складзе «Мінска». Паведамлялася, што пасля завяршэння кар’еры ў «Мінску» гулец пераехаў у Эквадор.
Украіна патрабуе ад МАК умяшацца і адхіліць ад спаборніцтваў беларускіх і расейскіх атлетаў
Намеснік міністра моладзі і спорту Украіны па еўрапейскай інтэграцыі Андрэй Часнакоў і чалец Камісіі атлетаў НАК Украіны Уладзіслаў Гераскевіч правялі сустрэчу з чальцом Выканкама МАК, старшынёй Камісіі атлетаў МАК Эмай Тэрхо. На гэтай сустрэчы Часнакоў і Гераскевіч прывялі прыклады таго, што міжнародныя федэрацыі грэбуюць доказамі, якія сведчаць аб падтрымцы вайны расейскімі і беларускімі атлетамі. Часнакоў заявіў, што гэта падвяргае сумневу агучаную прэзідэнтам МАК Томасам Бахам пазіцыю, што ўсе міжнародныя спартовыя федэрацыі эфектыўна выконваюць рэкамендаваныя ўмовы МАК адносна допуску індывідуальных нейтральных атлетаў. У адказ Эма Тэрхо адзначыла, што выказаныя ўкраінскім бокам аргументы будуць даведзены да ведама чальцоў Выканкама МАК і Камісіі атлетаў МАК.
Беларускае Радыё Рацыя