BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Коласаў прапусціў пяць шайб у гасцявым матчы “Філадэльфіі” з “Каралінай”

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі “Караліна” на хатняй арэне абыграла “Філадэльфію” — 6:4. Пераможную шайбу “Караліна” закінула за 31 секунду да фінальнай сірэны. Яшчэ адзін гол быў закінуты ў пустую брамку. 22-гадовы беларускі галкіпер „Філадэльфіі” Аляксей Коласаў правёў на лёдзе 58 хвілін 54 секунды і адбіў 29 з 34 кідкоў.

“Калгары” ў гасцях у авертайме адолеў “Манрэаль” — 3:2. У пераможцаў 26-гадовы беларускі форвард Ягор Шаранговіч гуляў у цэнтры другога звяна. У выніку Шаранговіч правёў на лёдзе 18 хвілін 55 секунд, зрабіў 5 кідкоў, выйграў 10 з 20 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці -1. Беларус здзейсніў больш за ўсіх кідкоў па брамцы ў складах абедзвюх каманд.
“Юта” ў гасцях саступіла “Вініпегу” — 0:3. Упершыню ў сезоне у заяўку „Юты” на гульню не трапіў 23-гадовы беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак.

Форвард менскага “Дынама” перайшоў на правах арэнды ў “Куньлунь”

Прэс-служба “Куньлунь Рэд Стар” паведаміла, што нападнік Сцяпан Звягін узяты ў арэнду ў менскага “Дынама” да канца сезона. У цяперашнім сезоне ў складзе «Дынама» Маладзечна ў Betera-Экстралізе ўраджэнец Масквы з беларускім пашпартам аформіў 10 (4+6) ачкоў у 20 гульнях пры паказчыку карыснасці +8 і 2 хвілінах штрафу, чым дапамог камандзе завяршыць першы адрэзак на лідыруючай пазіцыі. У бягучым чэмпіянаце КХЛ 20-гадовы форвард яшчэ не гуляў. Звягін быў выбраны на драфце-2023 НХЛ “Флорыдай Пантэрз” у 7-м раундзе пад агульным 198 нумарам. Двухбаковы кантракт Звягіна з менскім “Дынама” разлічаны да 2026 года.

Сабаленка ўсталявала дасягненне, якое пераўзыходзілі толькі тры амерыканскія легенды

З 16 тэнісістак, якія завяршалі год у статусе першай ракеткі свету (а рэйтынг ВТА уведзены з 1975 года), толькі тры здабылі за сезон больш тытулаў “Вялікага шлема” ў адзіночным разрадзе, чым беларуска Арына Сабаленка. У беларускі такіх тры. У легендарных Крыс Эверт, Монікі Селеш і Серэны Уільямс было па чатыры за сезон, – інфармуе OptaAce.

Міхаіл Гардзяйчук працягнуў кантракт з берасцейскім “Дынама”.

«З радасцю паведамляем, што адзін з лідэраў каманды працягне выступаць у сіне-белай форме да канца 2025 года.
123 матчы, 50 галоў, 25 перадач, 1 чэмпіёнства, 1 Суперкубак і бязмернае каханне заўзятараў. Спіс дасягненняў Мішы будзе толькі папаўняцца! – паведамляе прэс-служба «Дынама-Брэст».

Польскія заўзятары, якія напалі на Хацкевіча застануцца бяспакаранымі

Польская пракуратура закрыла справу аб нападзе на былога галоўнага трэнера «Заглембе» з Сасноўца Аляксандра Хацкевіча і яго памочнікаў, які адбыўся мінулай вясной. Нагадаем, тады на адну з трэніровак «Заглембе» уварвалася група маладых людзей у балаклавах, якія не толькі агрэсіўна размаўлялі з трэнерамі і гульцамі каманды, але і паспрабавалі іх збіць, напаўшы, у прыватнасці на Хацкевіча.
Гэты інцыдэнт прывёў да таго, што беларускі спецыяліст пакінуў пасаду, а мясцовыя ўлады распачалі крымінальную справу. Аднак вінаватыя ў гэтых злачынствах не панясуць пакарання. “Атрымалі ліст з пракуратуры, што нікога не ўдалося знайсці, і справа закрытая”, – прыводзіць словы Залеўскага Przeglad sportowy. Выданне пры гэтым дадае, што ў такіх выпадках футбалісты баяцца даваць паказанні супраць заўзятараў. Да таго ж зламыснікі былі ў балаклавах, і сам Хацкевіч у свой час прызнаўся, што не зможа іх апазнаць.

Беларускае Радыё Рацыя