Беларускі форвард Яўген Шыкаўка атрымаў некалькі хвілін на полі ў матчы польскай Экстракласы, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне сустрэчы. Яго «Карона» згуляла ўнічыю з «Краковіяй» – 1:1.
Малады абаронца «Дынама-Брэст» адпраўляецца ў арэнду ў «Смаргонь»
21-гадовы Ілля Багдановіч правядзе сезон 2025 года ў складзе «Смаргоні». Ураджэнец Баранавічаў раней выступаў за розныя моладзевыя каманды «Дынама-Брэст», пасля гуляў у «Руху» і «Белшыне». Цяпер ён атрымаў магчымасць набірацца вопыту ў першай лізе
«Чэлсі» пацярпеў разгромную паразу ад «Брайтана»
У 25-м туры англійскай Прэм’ер-лігі «Чэлсі» не здолеў навязаць барацьбу «Брайтану» і саступіў 0:3. Каманда з Лондана застаецца на чацвёртым месцы, а «Брайтан» падняўся на восьмую пазіцыю.
«Барселона» хоча захаваць Шчэнснага яшчэ на адзін сезон
Спартовы дырэктар «Барселоны» Дэку заявіў, што каталонцы могуць падоўжыць кантракт з польскім брамнікам Войцэхам Шчэнсным, калі той будзе зацікаўлены застацца. Шчэнсны далучыўся да клуба ў кастрычніку і ўжо адыграў 9 матчаў, у чатырох з іх захаваўшы браму «на нуль».
Крызіс «Імпульса-БДУІР»: 24-я параза запар
Баскетбалісты «Імпульса-БДУІР» ніяк не могуць перарваць чорную паласу – іх серыя паразаў у чэмпіянаце Беларусі дасягнула 24 матчаў. На гэты раз каманда прайграла сталічнаму «Мінску» з лікам 58:80. На вяршыні табліцы пакуль застаецца «Барысфен», за ім ідуць «Гродна-93» і «Мінск».
У Магілёве стартаваў чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы
У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» стартаваў галоўны зімовы турнір лёгкаатлетычнага сезона – адкрыты чэмпіянат Беларусі. Да беларусаў далучыліся больш за 20 спартоўцаў з Расеі, у тым ліку прызёры чэмпіянатаў свету. У першы дзень спаборніцтваў разыгралі 17 камплектаў узнагарод. Выдатны вынік паказала Вікторыя Барташ, якая ўсталявала новы нацыянальны рэкорд у спартовай хадзьбе на 10 км – 43 хвіліны 13 секунд. Фінальны дзень спаборніцтваў вызначыць пераможцаў яшчэ ў 13 дысцыплінах.
Беларускія барцы заваявалі пяць залатых медалёў на мемарыяле Аляксандра Мядзведзя
У Менску праходзіць міжнародны турнір па вольнай барацьбе памяці трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. Беларускія спартоўцы выдатна стартавалі, заваяваўшы 15 медалёў у першы дзень, з іх 5 – залатыя. Асабліва вызначыліся беларускі, якія забралі чатыры з пяці магчымых залатых узнагарод. Спаборніцтвы працягнуцца сёння, будуць разыграны ўзнагароды ў дзесяці вагавых катэгорыях.
Францужанка Брэза-Бушэ стала чэмпіёнкай свету ў біятлонным спрынце
Жустын Брэза-Бушэ заваявала золата ў спрынце на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у Ленцэрхайдзе. Другое месца заняла немка Францыска Пройс, а трэцяе – фінка Суві Мінкінен.
Беларускае Радыё Рацыя