
фота з Інстаграма Крысціны Ціманоўскай
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы па бегу на 100 метраў. Гэта яе першы залаты медаль на нацыянальных спаборніцтвах Польшчы. Чэмпіянат па лёгкай атлетыцы праходзіў у Быдгашчы.
Ціманоўская адолела стометроўку за 11,38 секунды. Бліжэйшую суперніцу яна абышла на 0,06 секунды.
Нагадаем, што Ціманоўская пакінула Беларусь пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе. Яна перабралася ў Польшчу і змяніла спартыўнае грамадзянства, каб выступаць за гэтую краіну. Ціманоўская ўжо неаднаразова выступала за зборную Польшчы на розных турнірах і чэмпіянатах.
За Беларусь Ціманоўская выступала з 2015-га па 2021 год. Была сярэбранай прызёркай чэмпиянату Еўропы U23 якраз у шчаслівым для яе Быдгашчы (2017 год), чэмпіёнкай Універсіяды ў Неапалі (2019 год), чэмпіёнкай Беларусі на 100 і 200 метраў.
Беларускае Радыё Рацыя






