BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крывушэнка пакінуў БАТЭ

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Ігар Крывушэнка пакінуў клуб. 

Пра гэта паведамляе крыніца “Прессбола”. Нагадаем, учора «жоўта-сінія» дома саступілі жодзінскаму «Тарпеда»-БелАЗ 1:2. Напярэдадні на прэс-канферэнцыі адзначыў, што да наступнага матчу БАТЭ будзе рыхтаваць ён, а там, маўляў “паглядзім”.

Алос назваў склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Балгарыі і Люксембурга

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі іспанскі спецыяліст Карлас Алос назваў канчатковы склад на стартавыя матчы новага сезону Лігі нацый УЕФА. Да сустрэч з камандамі Балгарыі і Люксембурга будуць рыхтавацца 24 футбалісты.  У тым ліку абаронца Сяргей Карповіч  з гарадзенскага “Нёмана”, нападнік Герман Баркоўскі з берасцейскага “Дынама” ці Яўген Шыкаўка з “Кароны” Кельцэ.  Зборная Беларусі стартуе ў групе С3 Лігі нацый 5 верасня – у намінальна хатнім паядынку ў венгерскім горадзе Залаэгерсег каманда Карласа Алоса сустрэнецца з балгарамі.

“Рэал” разграміў “Вальядалід”

У матчы 2-га тура чэмпіянату Іспаніі мадрыдскі “Рэал” разграміў “Вальядалід” з лікам – 3:0. У складзе “каралеўскага” клуба адзначыліся Вальвердэ, Дыяс, дэбютны гол на рахунку пачаткоўца Эндрыка. “Атлетыка” разабраўся з “Жыронай” – 3:0. У рамках 2-га тура чэмпіянату Англіі «Чэлсі», забіўшы шэсць галоў, разграміў у гасцях «Вулверхэмптан» 6:2. Хет-трыкам у складзе “арыстакратаў” адзначыўся Мадуэке. “Ліверпуль” дзякуючы галам Дыяса і Салаха на сваім полі ўсухую абыграў “Брэнтфард” – 2:0. У рамках другога тура чэмпіянату Італіі “Напалі” разграміў “Балонню” 3:0 – адзін гол забіў Кварацхелія, а “Рома” саступіла “Эмпалі” – 1:2. У матчы 1-га тура чэмпіянату Германіі «Баварыя» дамаглася гасцявой валявой вікторыі над «Вольфсбургам» – 3:2. Вырашальны мяч забіў на 82-й хвіліне Гнабры. “Баварыя” перапісала чарговы рэкорд. Мюнхенцы не прайграюць ужо ў 13 стартавых матчах сезону чэмпіянату Германіі.

Перад стартам US Open Сабаленка і Азаранка засталіся на ранейшых месцах у рэйтынгу WTA

У Нью-Ёрку сёння стартуе заключны ў сезоне тэнісны турнір серыі “Вялікага шлема” – адкрыты чэмпіянат ЗША, у якім згуляюць тры прадстаўніцы Беларусі. Перад пачаткам US Open Арына Сабаленка па-ранейшаму займае другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), Вікторыя Азаранка засталася на 20-м радку, а вось Аляксандра Сасновіч страціла 6 пазіцый і знаходзіцца на 107-м месцы. У першым раўндзе амерыканскага першынства Сабаленка сустрэнецца з аўстралійскай тэнісісткай Прысцылай Хон, Азаранка згуляе з украінкай Юліяй Старадубцавай, а суперніцай Сасновіч, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, будзе брытанка Кэці Бултар.

У першай дзясятцы рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў зменаў не адбылося – наперадзе італьянец Янік Сінэр, другое месца ў дзейнага пераможцы адкрытага чэмпіянату ЗША серба Новака Джокавіча, трэцім ідзе іспанец Карлас Алькарас. Найлепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў займае 256-е месца.

Дзюпланціс усталяваў новы сусветны рэкорд у скачках з шастом

Двухразовы алімпійскі чэмпіён швед Арман Дзюпланціс усталяваў новы сусветны рэкорд у скачках з шастом. Лёгкаатлету скарылася планка на вышыні 6 метраў 26 сантыметраў. Гістарычны скачок адбыўся ў рамках этапу Брыльянтавай лігі ў польскай Сілезіі. Ранейшы рэкорд Дзюпланціс усталяваў на Алімпіядзе-2024 у Парыжы — 6 метраў 25 сантыметраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: fcbate.by