BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крывушэнка ўзначаліў БАТЭ

Беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка стане новым галоўным трэнерам БАТЭ, паведаміў журналіст Мікалай Хадасевіч. Мінулым клубам Крывушэнкі было берасцейскае «Дынама», дзе спецыяліст працаваў са снежня 2022 года па красавік 2023 года і ў чатырох матчах чэмпіянату не выйграў ніводнага. Раней на пасаду галоўнага трэнера барысаўскага клуба таксама разглядаўся экс-трэнер «Іслачы» Арцём Радзькоў.

Кашулька Васілюка прададзеная на аўкцыёне за 1401 рубель, сродкі пойдуць у берасцейскае аддзяленне беларускага дзіцячага фонду

Кашулька беларускага экс-футбаліста Рамана Васілюка прададзеная на дабрачынным аўкцыёне за 1401 рубель. Сродкі, атрыманыя з продажу, пойдуць у берасцейскае аддзяленне беларускага дзіцячага фонду, паведамляе Tribuna.

Протас з’яўляецца чацвёртым хакеістам НХЛ па ачках набраных у роўных складах

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас з’яўляецца чацвёртым хакеістам НХЛ па ачках, набраных у роўных складах. Беларус аформіў ужо 15 балаў у гульні 5 на 5. Усяго ў сезоне Протас у 30 матчах набраў 16 (3+13) балаў, пры паказніку карыснасці «+4» і 2 хвілінах штрафу. «Вашынгтон» з 39 ачкамі ў 31 сустрэчы ідзе на 7-м месцы ў табліцы Усходняй канферэнцыі.

Менскае “Дынама” падпісала экс-форварда “Айлендэрс”

Танер Фрыц пяройдзе ў менскае “Дынама”. Пагадненне падпісана на два сезоны. 32-гадовы канадскі нападнік ў гэтым сезоне выступаў за “Брыджпарт Айлендэрс” у АХЛ, у 20 матчах набраў 7 (1+6) ачкоў. Усяго ў АХЛ Фрыц запісаў на свой рахунак 233 (71+162) балаў у 359 гульнях. У НХЛ хакеіст гуляў за «Нью-Ёрк Айлендэрс» (2017-2019), правёў 42 матчы ў складзе «Айлендэрс», набраўшы 8 (3+5) ачкоў.

Валейбаліст зборнай Беларусі Бабкевіч можа перайсці ў «Зеніт»

Валейбаліст зборнай Беларусі і расейскага «Факелу» Уладзіслаў Бабкевіч можа перайсці ў «Зеніт СПБ». Дыяганальны выступае за расейскі клуб з 2021-га года, а пачынаў кар’еру ўраджэнец Гародні ў салігорскім «Шахцёры». Цікава, што Бабкевіч не паехаў на выязны матч супраць сваёй былой каманды.

Беларускае Радыё Рацыя